Адам Багдановіч
Ада́м Яго́равіч Багдано́віч (1 красавіка 1862, паводле іншых зьвестак 6 красавіка 1862, мястэчка Халопенічы, цяпер Крупскі раён Менскай вобласьці — 16 красавіка 1940, Яраслаўль) — беларускі этнограф, фальклярыст, мэмуарыст. Бацька паэта Максіма Багдановіча.
Адам Ягоравіч Багдановіч | |
![]() | |
Род дзейнасьці | этнограф, фальклярыст, мэмуарыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 красавіка 1862 |
Месца нараджэньня | мястэчка Халопенічы, цяпер Крупскі раён Менскай вобласьці |
Дата сьмерці | 16 красавіка |
Месца сьмерці | Яраслаўль, СССР |
Месца пахаваньня | Лявонцьеўскія могілкі |
Грамадзянства | ![]() ![]() |
Альма-матэр | Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя[d] |
Занятак | мэмуарыст, этнолаг, фальклярыст, гісторык і мовазнаўца |
Бацька | Юры Лук'янавіч Багдановіч |
Маці | Анэля Фаміна Асьмак |
Жонка | Марыя Апанасаўна Мякота |
Дзеці | Максім Багдановіч |
Вучыўся ў пачатковай школе ў Халопенічах і ў Менску. У 1882 скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. 3 1885 працаваў загаднікам менскай пачатковай вучэльні ў Менску, адзін з кіраўнікоў менскага гуртку «Народная воля». 3 1892 служыў у гарадзенскім аддзяленьні Сялянскага банку. Карэспандэнт-супрацоўнік вядомага фальклярыста Паўла Шэйна. У 1896 пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад, а ў 1907 — У Яраслаўль, дзе кіраваў аддзяленьнем Сялянскага банку. 3 1886 выступаў у беларускім пэрыядычным друку з артыкуламі па гісторыі і этнаграфіі.
Найбольш вядомыя і каштоўныя яго этнаграфічныя працы: «Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяродзьдзі беларускага краю» (1886), «Пра жанчыну», манаграфія «Перажыткі старажытнага сьветасузіраньня ў беларусаў» (1895). Шмат рокаў працаваў над двухтомнай манаграфіяй «Мова зямлі. Утварэньне водарачных імёнаў і што ад іх паходзяць». Падрыхтаваў працу «Этнічны склад беларускага народу» і іншыя.
ЛітаратураРэдагаваць
- «Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ»
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.