Даўгоўдавічы, Доўгаўды — княскі род у Вялікім Княстве Літоўскім.

Даўгоўдавічы
лац. Daŭgoŭdavičy / Daŭhoŭdavičy
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Прозьвішча

рэдагаваць

Дагаўд (Dagaud) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5].

Гісторыя

рэдагаваць

Няма зьвестак пра заснавальніка роду Даўгоўда. Мяркуецца, што ён быў у сваяцкіх дачыненьнях зь вялікім князем літоўскім Гедзімінам, або паходзіў з папярэдняй велікакняскай дынастыі.

Зь сярэдзіны XV ст. зьвесткі пра род Даўгоўдавічаў зьнікаюць[6].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 607.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Пазднякоў В. Даўгоўдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 197.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць