Сьпіс памерлых у 2010 годзе
артыкул-сьпіс Вікімэдыі
Студзень
рэдагаваць- 4 студзеня: Цутому Ямагуці — японец, адна зь нешматлікіх асобаў, якія перажылі абодва атамныя бамабваньні Хірасімы і Нагасакі
- 9 студзеня: Юзэф Булька — каталіцкі сьвятар
- 9 студзеня: Сяргей Казлоў — савецкі пісьменьнік-казачнік, паэт
- 11 студзеня: Эрык Ромэр — францускі кінарэжысэр
- 12 студзеня: Ванда Скуратовіч — беларуская каталіцкая дзяячка
- 15 студзеня: Андрэй Капусьнікаў — беларускі скульптар
- 15 студзеня: Маршал Ўорэн Нірэнбэрг — амэрыканскі біяхімік ды генэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі ды мэдыцыне 1968 (за расшыфроўку генэтычнага коду)
- 17 студзеня: Эрык Сыгал — амэрыканскі пісьменьнік і сцэнарыст, аўтар аповесьці «Гісторыя каханьня»
- 19 студзеня: Абрагам Суцкевэр — габрэйскі і польскі паэт і пісьменьнік
- 23 студзеня: Уладзімер Марук — беларускі паэт, рэдактар, перакладчык[1]
- 24 студзеня: Леанід Нячаеў — савецкі і расейскі кінарэжысэр, народны артыст Расеі
- 26 студзеня: Юліюш Бардах — польскі гісторык дзяржавы і права
- 27 студзеня: Джэром Сэлінджэр — амэрыканскі пісьменьнік
Люты
рэдагаваць- 27 лютага: Уладзімер Матыль — расейскі кінарэжысэр, стваральнік стужкі «Белае сонца пустыні»
- 27 лютага: Уладзіслаў Галкін — расейскі актор тэатру і кіно
Сакавік
рэдагаваць- 4 сакавіка: Уладзіслаў Ардзінба — абхаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч
- 16 сакавіка: Алена Таірава — беларуская і расейская шахматыстка
- 18 сакавіка: Аляксандар Кулакоўскі — беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі
- 22 сакавіка: Валянціна Талкунова — савецкая і расейская сьпявачка
- 22 сакавіка: Кастусь Тарасаў — беларускі пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі
Красавік
рэдагаваць- 10 красавіка: Саламон Бэрк — амэрыканскі сьпявак і кампазытар, ляўрат прэміі «Грэмі»
- 10 красавіка: вядомыя палякі, якія загінулі ў катастрофе пад Смаленскам
- Яана Агацкая-Індэцкая — польскі адвакат, галава Вярхоўнай адвакацкай рады (2007—2010)
- Ганна Валентыновіч — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць»
- Зьбігнеў Васэрман — польскі праўнік (пракурор), дэпутат Сойму, былы міністар-каардынатар адмысловых службаў
- Павал Выпых — польскі дзяржаўны дзеяч
- Пшамыслаў Гасеўскі — польскі палітык
- Януш Закшэнскі — польскі актор
- Раман Інджэйчык — польскі каталіцкі сьвятар
- Станіслаў Камарніцкі — польскі адстаўны генэрал брыгады
- Сабастыян Карпінюк — польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў (2005—2010)
- Рышард Качароўскі — польскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэзыдэнт Польскай Рэспублікі ў выгнаньні (1989—1990)
- Марыя Качынская — польская эканамістка і грамадзкая дзяячка, жонка 8-га прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага
- Лех Качынскі — прэзыдэнт Польшчы ў 2005—2010 гадох
- Януш Крупскі — польскі гісторык, кіраўнік Упраўленьня па вэтэранах і рэпрэсаваных асобах (2006—2010)
- Януш Куртыка — польскі гісторык, галава Інстытуту нацыянальнай памяці (2005—2010)
- Аляксандра Наталі-Сьвят — польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў (2005—2010)
- Анджэй Пшэвозьнік — польскі гісторык, генэральны сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва (1992—2010)
- Рышард Румянэк — польскі каталіцкі сьвятар
- Славамір Скшыпэк — польскі эканаміст, галава Нацыянальнага банку Польшчы (2007—2010)
- Уладзіслаў Стасяк — польскі дзяржаўны дзеяч
- Мірон Хадакоўскі — гайнаўскі архіяпіскап, брыгадны генэрал і праваслаўны ардынары польскага войска
- Яланта Шыманэк-Дэраш — польскі дзяржаўны дзеяч
- 12 красавіка: Кастусь Маскалік — беларускі сьвятар
- 21 красавіка: Хуан Антоніё Самаранч — гішпанскі грамадзкі дзеяч, сёмы прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (1980—2001)
Травень
рэдагаваць- 16 траўня: Роні Джэймз Дыё — амэрыканскі гэві-мэтал вакаліст і аўтар песень
- 29 траўня: Дэніс Гопэр — амэрыканскі актор ды рэжысэр
Чэрвень
рэдагаваць- 1 чэрвеня: Андрэй Вазьнясенскі — расейскі савецкі паэт
- 6 чэрвеня: Міхаіл Паўлаў — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Менскага гарвыканкаму ў 2000—2009 гг.
- 26 чэрвеня: Альгірдас Бразаўскас — прэзыдэнт ды прэм’ер-міністар Летувы
- 30 чэрвеня: Уладзімер Ісаенка — беларускі архэоляг
Ліпень
рэдагаваць- 19 ліпеня: Ігар Дабралюбаў — беларускі рэжысэр, сцэнарыст, Народны артыст Беларускай ССР (1985)
Жнівень
рэдагаваць- 11 жніўня: Нікаля Кабібо(en) — італьянскі фізык
- 22 жніўня: Мішэль Мантыньяк(en) — францускі дыетоляг, стваральнік дыеты Мантыньяка
Верасень
рэдагаваць- 2 альбо 3 верасьня: Алег Бябенін — беларускі журналіст, рэдактар сайту «Хартыя’97»
- 29 верасьня: Тоні Кэртыс — амэрыканскі актор
Кастрычнік
рэдагаваць- 22 кастрычніка: Павал Лойка — беларускі гісторык
Лістапад
рэдагаваць- 2 лістапада: Рудольф Баршай — савецкі і ізраільскі альтыст і дырыгент
- 3 лістапада: Віктар Чарнамырдзін — савецкі і расейскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі (1993—1998)
- 8 лістапада: Міхаіл Савіцкі — слынны беларускі мастак, Герой Беларусі (2006)
- 16 лістапада: Янка Жучка — беларускі грамадзкі дзеяч у Бэльгіі, інжынэр і журналіст
- 20 лістапада: Іван Нікітчанка — беларускі навуковец
- 28 лістапада: Лэсьлі Нільсан — амэрыканскі камэдыйны актор
- 29 лістапада: Бэла Ахмадуліна — расейская поэтка, перакладчыца
Сьнежань
рэдагаваць- 7 сьнежня: Вольга Самусік — беларуская сьпявачка і журналіст
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Не стала Уладзіміра Марука(недаступная спасылка) // Звязда