Рышард Румянэк

Рышард Румянэк (па-польску: Ryszard Rumianek; нар. 7 лістапада 1947 году ў Варшаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі каталіцкі сьвятар, прафэсар тэалягічных навук.

Рышард Румянэк
Ryszard Rumianek
Ryszard Rumianek i Lech Kaczyński (05-10-2009).jpg
Рышард Румянэк і Лех Качынскі ў 2009 годзе
Дата нараджэньня 7 лістапада 1947(1947-11-07)
Месца нараджэньня Варшава
Дата сьмерці 10 красавіка 2010(2010-04-10) (62 гады)
Месца сьмерці Пад Смаленскам
Прычына сьмерці Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам
Месца пахаваньня
Занятак тэоляг, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра тэалёгія
Месца працы Унівэрсытэт Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве
Навуковая ступень навуковы прафесар[d][1] (18 кастрычніка 2002)
Узнагароды
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы

Нарадзіўся у 1947 годзе, скончыў духоўную сэмінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў высьвечаны ў сьвятары кардыналам Стэфанам Вышынскiм. Доктар хабілітаваны (1995), прафэсар тэалягічных навук (2002). Быў рэктарам Унівэрсытэту Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.

5 кастрычніка 2009 году ўзнагароджаны Афіцэрскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [2].

Пахаваны ў Варшаве.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Рышард Румянэксховішча мультымэдыйных матэрыялаў