Сабастыян Карпінюк
Сабастыян Марек Карпінюк (па-польску: Sebastian Marek Karpiniuk; нар. 4 сьнежня 1972 году ў Калабжэгу — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў (2005—2010).
Сабастыян Карпінюк | |
па-польску: Sebastian Karpiniuk | |
![]() Сабастыян Карпінюк | |
Дэпутат Сойму Польшчы | |
---|---|
2005 — 2010 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар | Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 4 сьнежня 1972 Калабжэг |
Памёр | 10 красавіка 2010 пад Смаленскам |
Партыя | Грамадзянская плятформа |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Скончыў факультэт права й адміністрацыі Гданьскага ўнівэрсытэту. Працаваў радцам праўным. У 2004—2005 гадох быў намесьнікам мэра Калабжэгу. У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Сойму 5 скліканьня з акругі 40. Кашалін, атрымаў 9767 галасоў[1]. У выбарах у 2007 годзе быў пераабраны з той жа акругі, атрымаў 25 827 галасоў[2]. У 2008 годзе стаў чальцом сьледчай камісіі Сойму. З 19 лютага да 22 кастрычніка 2009 году быў яе старшынёй.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].
26 красавіка 2010 году гарадзкая рада Калабжэгу прызнала яму званьне ганаровага грамадзяніна гораду, а таксама прызнала яго імя гарадзкому стадыёну [4].
Пахаваны ў Калабжэгу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ^ Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
- ^ Stadion imienia Sebastiana Karpiniuka // rp.pl, 28.04.2010 (пол.)