Юліюш Бардах
Юліюш Бардах (3 лістапада 1914 — 26 студзеня 2010) — польскі гісторык дзяржавы і права. Адзін з найбольш аўтарытэтных польскіх гісторыкаў ХХ ст.
Юліюш Бардах | |
па-польску: Juliusz Bardach | |
Дата нараджэньня | 3 лістапада 1914[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 студзеня 2010[2] (95 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы |
|
Занятак | афіцэр, гісторык, адвакат |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Сябра ў | Асацыяцыя гісторыкаў-марксістаў[d] і Польская акадэмія навук[3] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагаваць1914 г. — нарадзіўся ў Адэсе. Вучыўся ў гімназіі ва Ўладзімеры Валынскім. 1930-я — студэнт унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні. Вучыўся ў знакамітых гісторыкаў Стэфана Эгрэнкройца і Генрыка Лаўмянскага. 1938—1939 гг. — рэдактар віленскай вэрсіі газэты «Robotnik», актыўны сябра Польскай сацыялістычнай партыі. 1943—1945 гг. — афіцэр Арміі Людовай. 1945—1947 гг. — вайсковы аташэ Амбасады Польшчы ў Маскве. 1948 г. — абараніў доктарскую дысэртацыю ў Ягелонскім унівэрсытэце. Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 1983 г. — чалец Польскай Акадэміі Навук. Меў тытул доктара honoris causa. Адзначаны крыжам Вялікага Ордэна Адраджэньня Польшчы.
Творчасьць
рэдагавацьАўтар больш як 600 гістарычных публікацыяў. Сфэры зацікаўленасьці вельмі шырокія — гісторыя права, гісторыя ВКЛ, гісторыя парлямэнтарызму.
Выбраныя працы
рэдагаваць- Historia państwa i prawa Polski do połowy XV wieku (1957)
- Historia państwa i prawa polskiego (1976, wspólnie z Bogusławem Leśnodorskim i Michałem Pietrzakiem, ISBN 83-01-00104-6)
- Themis a Clio czyli Prawo a historia (2001, ISBN 8372060363)
- Dzieje Sejmu Polskiego (1993, ISBN 83-7059-044-6)
- O dawnej i niedawnej Litwie (1988, ISBN 83-232-0118-8)
- Historia ustroju i prawa polskiego (1993, ISBN 83-01-11026-0)
- O Rzeczpospolitą Obojga Narodów (1998, ISBN 83-03-03692-0)
- Statuty litewskie a prawo rzymskie (1999, ISBN 83-912525-0-7)
- W obiektywie nauki i w lustrze pamięci (o uczonych, pisarzach i politykach XIX i XX wieku) (2004, ISBN 83-7387-541-7)
У 2002 г. выйшаў зборнік артыкулаў Юліюша Бардаха ў перакладзе на беларускую мову пад абагульненай назвай «Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага» ў сэрыі «Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France Juliusz Bardach // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ http://www2.wpia.uw.edu.pl/text8018,.html
- ^ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=BARDACH,%20Juliusz%20
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьпіс публікацыяў
- Алег Дзярновіч. In memoriam. Юліюш Бардах // Наша Ніва, 30 студзеня 2010
- Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. — Мн., 2002