Уладзіслаў Стасяк
Уладзіслаў Аўгустын Стасяк (польск. Władysław Augustyn Stasiak; 15 сакавіка 1966 году ва Ўроцлаве — 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Уладзіслаў Стасяк | ||||
польск. Władysław Stasiak | ||||
Уладзіслаў Стасяк | ||||
Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта | ||||
---|---|---|---|---|
27 ліпеня 2009 — 10 красавіка 2010 | ||||
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі | |||
Прэм’ер-міністар: | Дональд Туск | |||
Папярэднік: | Пётр Коўнацкі | |||
Міністар унутраных справаў і адміністрацыі | ||||
8 жніўня 2007 — 16 лістапада 2007 | ||||
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі | |||
Папярэднік: | Януш Качмарэк | |||
Наступнік: | Гжэгаж Схятына | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
15 сакавіка 1966 Уроцлаў, Польшча | |||
Памёр: |
10 красавіка 2010 (44 гады) пад Смаленскам, Расея | |||
Партыя: | ||||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў гістарычны факультэт Уроцлаўскага ўнівэрсытэту (1989) і Нацыянальнаю школу грамадзкай адміністрацыі (1993). У 1993—2002 гадох працаваў у Вярхоўнай кантрольнай палаце. У 2002—2005 гадох быў намесьнікам мэра Варшавы Леха Качынскага. У 2005—2006 гадох быў намесьнікам міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі. У 2006—2007 гадох быў кіраўніком Бюро нацыянальнай бясьпекі. У 2007 годзе заняў пасаду міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі ўва ўрадзе Яраслава Качынскага. У 2007—2009 гадох зноў займаў пасаду кіраўніка Бюро нацыянальнай бясьпекі. У 2009 годзе быў прызначаны намесьнікам кіраўніка Канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта й пасьля — яе кіраўніком.
Лічыўся адным з найбольш кампэтэнтных урадоўцаў у ахове правапарадку. Ведаў некалькі замежных моваў. Зьбіраўся балятавацца на пасаду мэра Варшавы.[1]
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы[2].
Пахаваны ў Варшаве.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьУладзіслаў Стасяк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў