Джэром Сэлінджэр
Джэром Дэйвід Сэлінджэр (1 студзеня 1919, Нью-Ёрк — 27 студзеня 2010, Корніш, Нью-Гэмпшыр, ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік. Аўтар знакамітага раману «Лавец у жыце» (па-ангельску: The Catcher in the Rye).
Джэром Сэлінджэр | |
Jerome David Salinger | |
аўтограф | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1919 |
Памёр | 27 студзеня 2010 (91 год) |
Пахаваны |
|
Сужэнец | Клэр Дуглас[d] |
Дзеці | Мэт Сэлінджэр[d] і Маргарэт Сэлінджэр[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратар |
Гады творчасьці | 1940—1965 |
Мова | ангельская мова[3] |
Дэбют | «Маладыя людзі» |
Значныя творы | «Лавец у жыце» («Над безданьню ў жыце») |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 1 студзеня 1919 году ў Нью-Ёрку, на Манхэтане. Ягоны бацька — Саламон Сэлінджэр (1887-1974), габрэй літоўскага (часам памылкова пішуць, расейскага) паходжаньня, заможны аптовы гандляр кашэрнай вяндлінай і сырамі (бацькі Саламона паходзілі з Ковенскай губэрні — бацька, урач Сайман Сэлінджэр (1860-1960) з Таўраге, маці — Фані Копланд (1865-1929) — з Баранішак).
Маці Джэрама, Мірыям Сэлінджэр (да вясельля насіла імя Мэры Джылік) — шатляндзка-ірляндзкага паходжаньня. Дорыс, адзіная сястра Джэрама, была старэйшая за яго на восем гадоў і два месяцы.
Пісьменьніцкая кар’ера Сэлінджэра пачалася з публікацыі кароткіх апавяданьняў у нью-ёрскіх часопісах. Яго першае апавяданьне «Маладыя людзі » (па-ангельску: The Young Folks) было апублікавана ў часопісе «Story» ў 1940 годзе. Першую сур’ёзную вядомасьць Сэлінджэр прынёс кароткі аповяд «Час бананавых рыбак» (па-ангельску: A Perfect Day for Bananafish, 1948) — гісторыя аднаго дня з жыцьця маладога чалавека Сімора Гласа і яго жонкі.
Праз адзінаццаць гадоў пасьля першай публікацыі Сэлінджэр выпусьціў свой адзіны раман «Лавец у жыце» (па-ангельску: The Catcher in the Rye, 1951), які сустрэў дружнае адабрэньне крытыкі і да гэтага часу захоўвае папулярнасьць сярод старшаклясьнікаў і студэнтаў, якія знаходзяць у поглядах і паводзінах героя, Холдэна Колфілда, блізкі водгук уласным настроям. Кніга была забароненая ў некалькіх краінах і некаторых штатах ЗША за дэпрэсіўнасьць і ўжываньне лаянкі, але цяпер у многіх амэрыканскіх школах ўваходзіць у сьпісы рэкамэндаванай для прачытаньня літаратуры.
Ужо да 1961 году раман быў перакладзены ў дванаццаці краінах, уключаючы СССР, дзе яго надрукавалі ў расейскамоўным перакладзе Рыты Райт-Кавалёвай у часопісе «Замежная літаратура» (№ 11 за 1960 год). На беларускую мову "Лавец у жыце" не перакладаўся.
Пасьля таго як раман «Лавец у жыце» заваяваў папулярнасьць, Сэлінджэр пачаў весьці жыцьцё пустэльніка, адмаўляючыся даваць інтэрвію. Пасьля 1965 году перастаў друкавацца, пішучы толькі для сябе. Наклаў забарону на перавыданьне раньніх твораў (да апавяданьня «Час бананавых рыбак») і спыніў некалькі спробаў надрукаваць яго перапіску. У апошнія гады жыцьця ён практычна ня меў ніякіх зносінаў з вонкавым сьветам, жывучы за высокай агароджай у маёнтку ў мястэчку Корніш, штат Нью-Гэмпшыр, і займаючыся разнастайнымі духоўнымі практыкамі (будызм, індуізм, ёга, макробіётыка, дыянэтыка), а таксама нетрадыцыйнай медыцынай.
Сэлінджэр памёр сваёй сьмерцю ў сваім доме 27 студзеня 2010 году ў 91-гадовым веку.
Творы
рэдагавацьГэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
- 1940 — Маладыя людзі (па-ангельску: The Young Folks, па-расейску: Подростки)
- 1940 — Адведай Эдзі (Go See Eddie, Повидайся с Эдди)
- 1941 — Виноват, исправлюсь (The Hang of It)
- 1941 — Душа несчастливой истории (The Heart of a Broken Story)
- 1942 — Затянувшийся дебют Лоис Тэггетт (The Long Debut of Lois Taggett)
- 1942 — Неофициальный рапорт об одном пехотинце (Personal Notes of an Infantryman)
- 1943 — Браты Варыёні (па-ангельску: The Varioni Brothers, па-расейску: Братья Вариони)
- 1943 — Інвэртаваны лес (The Inverted Forest, Опрокинутый лес)
- 1944 — По обоюдному согласию (Both Parties Concerned)
- 1944 — Мягкосердечный сержант (Soft Boiled Sergeant)
- 1944 — Последний день последнего увольнения (Last Day of the Last Furlough)
- 1944 — Раз в неделю — от тебя не убудет (Once a Week Won’t Kill You)
- 1945 — Элейн (Elaine, Элейн )
- 1945 — Я вар’ят (па-ангельску: I’m Crazy, па-расейску: Я сумасшедший)
- 1945 — Хлапец у Францыі (па-ангельску: A Boy in France, па-расейску: Солдат во Франции)
- 1945 — Сэндвіч без маянэзу (па-ангельску: This Sandwich Has No Mayonnaise, па-расейску: Сельди в бочке)
- 1945 — Незнаёмец (The Stranger, Посторонний)
- 1946 — Легкий бунт на Мэдисон-авеню (Slight Rebellion off Madison)
- 1947 — Девчонка без попки в проклятом сорок первом (A Young Girl in 1941 with No Waist at All)
- 1948 — Дзяўчына, якую я ведаў (A Girl I Knew, Знакомая девчонка)
- 1948 — Сумная мэлёдыя (па-ангельску: Blue melody, па-расейску: Грустный мотив)
- 1948 — Час бананавых рыбак (па-ангельску: A Perfect Day for Bananafish, па-расейску: Хорошо ловится рыбка-бананка)
- 1948 — Дзядзька Ўігілі з Канэкцікута (па-ангельску: Uncle Wiggily in Connecticut, па-расейску: Лапа-растяпа)
- 1948 — Напярэдадні вайны з эскімосамі (па-ангельску: Just Before the War with the Eskimos, па-расейску: Перед самой войной с эскимосами)
- 1949 — Чалавек сьмеху (па-ангельску: The Laughing Man, па-расейску: Человек, который смеялся)
- 1949 — У чаўне (Down at the Dinghy, В лодке)
- 1950 — Тебе, Эсме — с любовью и всякой мерзостью (For Esmé — with Love and Squalor)
- 1951 — И эти губы, и глаза зелёные… (Pretty Mouth and Green My Eyes)
- 1951 — Лавец у жыце (Над пропастью во ржи)
- 1952 — Голубой период де Домье-Смита (De Daumier-Smith’s Blue Period)
- 1953 — Тэдзі (па-ангельску: Teddy, па-расейску: Тедди)
- 1955 — Вышэй падняць страпілы, цесьляры (па-ангельску: Raise High the Roof-Beam, Carpenters, па-расейску: Выше стропила, плотники)
- 1959 — Сэймур: Уводзіны (па-ангельску: Seymour: An Introduction, па-расейску: Симор: Введение)
- 1961 — Фрэні і Зуі (па-ангельску: Franny and Zooey, па-расейску: Фрэнни и Зуи)
- 1965 — 16-ы дзень Гэпварта 1924 году (Hapworth 16, 1924)
- The Ocean Full of Bowling Balls
Беларускія пераклады
рэдагаваць- «Гэпварт» (пераклад П. Марціновіча) // Крыніца, 1996 № 3 (19)
- «Раз на тыдзень — не смяротна» (пер. А. Арцёмава) // ПрайдзіСвет. 2013. № 11.
- «Час бананавых рыбак» (пераклад Ігара Бабкова)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118605054 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Salinger, J. D. // CONOR.SI