Станіслаў Камарніцкі
Станіслаў Камарніцкі (па-польску: Stanisław Komornicki; нар. 26 ліпеня 1924 году ў Варшаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі адстаўны генэрал брыгады.
Станіслаў Камарніцкі Stanisław Komornicki | ||||
26 ліпеня 1924 — 10 красавіка 2010 (85 гадоў) | ||||
![]() | ||||
Месца нараджэньня | ![]() | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | ![]() | |||
Прыналежнасьць | ![]() | |||
Гады службы | 1940-? | |||
Званьне | адстаўны генэрал брыгады | |||
Бітвы/войны | Варшаўскае паўстаньне | |||
Узнагароды | | |||
Удзельнічаў у Варшаўскім паўстаньні [1]. Ад канца 1944 году служыў у 1-й Арміі Польскага Народнага войска. Пасьля вайны рэпрэсаваны [1]. У 1993 годзе прызначаны канцлерам капітулы ордэну Віртуці Мілітары. Аўтар шматлікіх гістарычных і вайсковых публікацыяў.
Ажаніўся зь Евай зь Мінкоўскіх Чартарыскай. Быў айчымам акторкі Ганны Чартарыскай[2].
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам. 15 красавіка 2010 году пасьмертна яму прысвоенае званьне генэрала дывізіі [3].
Пахаваны ў Варшаве.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Zginęli // rp.pl 11.04.2010 (пол.)
- ^ Narzeczona Adamczyka straciła ojczyma w katastrofie // Fakt.pl, 21.10.2010 (пол.)
- ^ Bronisław Komorowski pośmiertnie awansował tragicznie zmarłych pod Smoleńskiem(недаступная спасылка) // prezydent.pl (пол.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Станіслаў Камарніцкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў