Цутому Ямагуці
Цутому Ямагуці (16 сакавіка 1916, Японія — 4 студзеня 2010, Нагасакі) — японец, адна зь нешматлікіх асобаў, якія перажылі абодва атамныя бамбаваньні Хірасімы і Нагасакі. Зьяўляецца адзіным чалавекам, чыё знаходжаньне ў Хірасіме і Нагасакі падчас бамбаваньняў было прызнанае афіцыйна. Цутому Ямагуці быў аднесены да хібакуся — ахвяраў, якія выжылі пасьля бамбаваньня Нагасакі 9 жніўня 1945 году, а 24 сакавіка 2009 году ўрад Японіі афіцыйна пацьвердзіў, што ён таксама знаходзіўся ў Хірасіме падчас першага атамнага бамбаваньня, пасьля чаго вярнуўся ў свой родны горад Нагасакі,[1][2][3] дзе праз тры дні адбылося другое атамнае бамбаваньне.
Цутому Ямагуці памёр 4 студзеня 2010 году, зьяўляючыся апошняй асобай, якая перажыла абодва атамныя бамбаваньні.[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 93-летнего японца официально признали пострадавшим от двух атомных бомбардировок // «Вести», 24 сакавіка 2009 г. (рас.)
- ^ Man survived both atomic bombings // BBC, 25 сакавіка 2009 г. (анг.)
- ^ Richard Lloyd Parry, To hell and back // The Times, 6 жніўня 2005 г. (анг.)
- ^ Памёр адзіны японец, які перажыў бамбардзіроўкі і ў Хірасіме, і ў Нагасакі(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 6 студзеня 2010 г.