Юзэф Булька (па-летувіску: Juozas Bulka, Юозас Булька, 1925 — 9 студзеня 2010, Менск) — каталіцкі сьвятар, былы пробашч касьцёла сьвятой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласьці.

Юзэф Булька
Род дзейнасьці каталіцкі сьвятар
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1925
Месца нараджэньня в. Рыпайчай, Новасьвянцінскі раён, Летувіская ССР
Дата сьмерці 9 студзеня 2010
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Занятак каталіцкі сьвятар
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Біяграфія

рэдагаваць

Юзэф Булька нарадзіўся ў 1925 г. ў Новасьвянцянскім (Швянчоняляйскім) раёне ў в. Рыпайчай у сям’і селяніна-серадняка. Пасьля вайны працаваў на віленскай фабрыцы электрычных лічыльнікаў. Пасьля таго, як сышоў на пэнсію ў канцы 1980-х гадоў, высьвеціўся ў ксяндзы. Пасьля высьвячэньня ксёндз зьехаў у Беларусь і каля 20 гадоў служыў у прыходзе Мосар Віцебскай дыяцэзіі.[1]

Юзэф Булька стаў шырока вядомы ў Беларусі і за яе межамі як прапагандыст здаровага ладу жыцьця. Булька выступіў ініцыятарам стварэньня шэрагу аб’ектаў, якія зрабілі Мосар турыстычнаю мэтай[2]: антыалькагольны музэй, Алея цьвярозьнікаў. Дзякуючы сьвятару многія жыхары Мосар і навакольных вёсак перасталі злоўжываць алькаголем[3]. Юзэф Булька многае зрабіў для добраўпарадкаваньня Мосара: па яго ініцыятыве ў вёсцы быў створаны Крыжовы шлях, стадыён, страусіная фэрма, дэндрапарк, перад касьцёлам сьв. Ганны ўзьведзены помнік Яну Паўлу II.

Узнагароды

рэдагаваць

У 2005 годзе Юзэф Булька стаў першым беларускім ксяндзом, узнагароджаным прэміяй «За духоўнае адраджэньне». У 2006 годзе ўказам прэзыдэнта Булька быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны за ўмацаваньне духоўных каштоўнасьцяў і прапаганды здаровага ладу жыцьця.[3]

Абвінавачваньне ў супрацы з МДБ

рэдагаваць

У кастрычніку 2008 году пракуратура Летувы выдала ордэр на арышт Юзэфа Булькі і абвясьціла яго ў вышук па абвінавачваньні ў генацыдзе. Паводле вэрсіі летувіскіх пракурораў, у пачатку 1950-х гадоў Булька быў агентам-баевіком савецкага МДБ, дапамагаючы ім высочваць і забіваць партызан, якія ваявалі супраць савецкай улады.

З канца 1940-х гадоў Юзэф Булька ваяваў супраць савецкіх уладаў у складзе партызанскага атраду.[4]

Паводле вэрсіі летувіскіх уладаў, Булька быў захоплены ў палон саветамі ў сакавіку 1951 году пасьля бою пад Кяўнелішкамі і прымушаны да супрацоўніцтва.[4] У летувіскіх архівах захаваліся сакрэтныя данясеньні, паводле якіх зь непасярэднай дапамогай гэтага агента на працягу 19511953 гг. у выніку спэцапэрацыяў былі захопленыя і зьнішчаныя каля 45 партызанаў. Як непатрэбныя сьведкі, гінулі і мірныя людзі. Супрацоўніцтва было спынена ў 1961 годзе «праз адсутнасьць сувязі з агентам».

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць ксяндза Летуве[1]. Сам Юзэф Булька адмаўляў абвінавачваньні.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць