Януш Куртыка (па-польску: Janusz Kurtyka; нар. 13 жніўня 1960 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі гісторык, галава Інстытуту нацыянальнай памяці (20052010). Доктар габілітаваны гістарычных навук (2000).

Януш Куртыка
Janusz Kurtyka
Дата нараджэньня 13 жніўня 1960(1960-08-13)[1]
Месца нараджэньня Кракаў
Дата сьмерці 10 красавіка 2010(2010-04-10)[1] (49 гадоў)
Месца сьмерці Пад Смаленскам
Прычына сьмерці Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мэдыявіст, гісторык
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Інстытут нацыянальнай памяці
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені

Скончыў гістарычна-філязофскі факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. Дзейнічаў у Незалежным згуртаваньні студэнтаў і Салідарнасьці, быў выкладчыкам у вышэйшых школах. Цікавіўся генэалёгіяй, гісторыяй сярэднявечча. Апублікаваў больш за 140 навуковых працаў і артыкулаў.[2]

29 сьнежня 2005 году быў абраны галавой Інстытуту нацыянальнай памяці — установы, якая займаецца дакумэнтаваньнем злачынстваў камуністычнай сыстэмы ў Польшчы. 7 красавіка 2009 году ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам вялікім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].

Выбраныя публікацыі рэдагаваць

  • Konspiracja i opór społeczny na Podkarpaciu w okresie PRL (red.), 2007,
  • Odrodzone królestwo. Monarchia Władysława Łokietka i Kazimierza Wielkiego w świetle nowszych badań, 2001,
  • Latyfundium tęczyńskie. Dobra i właściciele (XIV—XVII wiek), 1999,
  • Tęczyńscy. Studium z dziejów polskiej elity możnowładczej w średniowieczu, 1997,
  • Generał Leopold Okulicki «Niedźwiadek» (1898—1946), 1989.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Януш Куртыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў