Яланта Шыманэк-Дэраш
Яланта Дорота Шыманэк-Дэраш (па-польску: Jolanta Dorota Szymanek-Deresz; 12 ліпеня 1954 году ў Пжэдбожу — 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Яланта Шыманэк-Дэраш | |
па-польску: Jolanta Szymanek-Deresz | |
![]() | |
Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы | |
---|---|
13 чэрвеня 2000 — 18 кастрычніка 2005 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Квасьнеўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 12 ліпеня 1954 Пжэдбож, Польшча |
Памерла | 10 красавіка 2010 (55 гадоў) пад Смаленскам, Расея |
Партыя | |
Адукацыя | |
Сужэнец | Павал Дэрэш[d] |
Дзеці | Катарына Дэрэш[d] |
Бацька | Tadeusz Szymanek[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1977 годзе скончыла факультэт права й адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працавала судзьдзёй і адвакатам. У 1979—1990 гадох была сябрам ПАРП. У 2000 годзе была прызначана падсакратарам стану (міністрам) у канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта, пасьля — яе кіраўнікам. У 2005 годзе была абраная дэпутатам Сэйму 5 скліканьня з акругі 16 Плоцк. У 2007 годзе была пераабраная. У верасьні 2008 году стала намесьнікам кіраўніка партыі Саюз дэмакратычнай левіцы.
Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаная Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы[1].
Пахаваная ў Варшаве.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)