11 студзеня
дата
← студзень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
11 сту́дзеня — 11-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 355 дзён (354 у невысакосным годзе).
Падзеі
рэдагаваць- 1386 — пасольства польскай шляхты падпісала ў замку ў Ваўкавыску ўмову зь Ягайлам, згодна зь якой ён атрымліваў польскі трон ды жаніўся зь Ядзьвігай
- 1567 — у Лёндане адбылося лёсаваньне ўзнагародаў першай дзяржаўнай лятарэі
- 1582 — заснаваная духоўная сэмінарыя ў Вільні, у 1945 перанесеная ў Беласток
- 1793 — Француская рэвалюцыя: кароль Людовік XVI засуджаны на сьмерць
- 1862 — выйшла першая нелегальная беларуская газэта «Мужыцкая праўда», якую выпускаў Кастусь Каліноўскі
- 1907 — віленскі суд забараніў газэту «Наша Доля»
- 1946 — аддзелы УПА атакавалі Цісну, дзе адбыўся бой з польскімі міліцыянтамі, загінулі і цывільныя
- 1990 — Вільня: 300 тысячаў дэманстрантаў дамагалася незалежнасьці Летувы
- 1991:
- БНФ стварае Ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету
- Слабадан Мілошавіч стаў прэзыдэнтам Сэрбіі
Нараджэньні
рэдагаваць- 1867 — Сьцяпан Рункевіч, беларускі гісторык царквы
- 1906 — Альбэрт Гофман, швэйцарскі хімік, «бацька» ЛСД
- 1937 — Міхась Вераціла, беларускі калекцыянэр, краязнаўца, мастак, археоляг, паэт
- 1977 — Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык
- 1983 — Кайса Мякярайнэн, фінская біятляністка
Сьмерці
рэдагаваць- 1397 — Скіргайла, вялікі князь літоўскі
- 1851 — Казімер Дмахоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, магілёўскі арцыбіскуп
- 1864 — Тытус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, паплечнік Кастуся Каліноўскага
- 1983 — Ціхан Кісялёў, першы сакратар кампартыі Беларусі
- 1983 — Мікалай Падгорны, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР
- 2014 — Арыэль Шарон, 11-ы прэм’ер-міністар Ізраілю
- 2020 — Кабус бэн Саід, султан і прэм’ер-міністар Аману