Віктар Чарнамырдзін

Ві́ктар Сьцяпа́навіч Чарнамы́рдзін (рас. Виктор Степанович Черномырдин; 9 красавіка 1938, в. Чорны Атрог, Арэнбурская вобласьць, СССР — 3 лістапада 2010, Масква, Расея) — савецкі і расейскі гаспадарчы і дзяржаўны дзяяч, Старшыня Савету Міністраў — Ураду Расейскай Фэдэрацыі (1992—1993), Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі (1993—1998). Ад 11 чэрвеня 2009 году — дарадца Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі, адмысловы прадстаўнік Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі па пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва зь дзяржавамі-ўдзельніцамі СНД.

Віктар Чарнамырдзін
лац. Viktar Čarnamyrdzin
Віктар Чарнамырдзін у 2006 годзе
Віктар Чарнамырдзін у 2006 годзе
1-ы Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі
25 сьнежня 1993 — 23 сакавіка 1998
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Наступнік: Сяргей Кірыенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 красавіка 1938
Чорны Атрог (цяпер Арэнбурская вобласьць Расеі)
Памёр: 3 лістапада 2010
Масква, Расея
Партыя:
Сужэнец: Валянціна Чарнамырдзіна[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пачынаў працу на Орскім нафтаперапрацоўчым заводзе рабочым. У 28 гадоў скончыў Куйбышаўскі індустрыяльны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-тэхноляг». А ўжо ў 1973 годзе стаў дырэктарам Арэнбурскага газаперапрацоўчага завода.

У 1985 годзе быў прызначаны міністрам газавай прамысловасьці СССР. У 1989—1992 гадах быў старшынём праўленьня дзяржаўнага газавага канцэрна «Газпром». Ва ўмовах рынкавай эканомікі значэньне «Газпрома» рэзка ўзрасло проці савецкага часу, і гэта стала пляцоўкай для палітычнага старту Чарнамырдзіна.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Чарнамырдзін і Беларусь

рэдагаваць

Удзельнічаў у расейскай місіі 1996 году, якая падтрымала Аляксандра Лукашэнку пад час супрацьстаяньня з парлямэнтам РБ і правядзеньні рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі РБ[1].