Пшамыслаў Гасеўскі

Пшамыслаў Эдгар Гасеўскі (па-польску: Przemysław Edgar Gosiewski; нар. 12 траўня 1964 году ў Слупску — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі палітык.

Пшамыслаў Гасеўскі
па-польску: Przemysław Edgar Gosiewski
Пшамыслаў Гасеўскі
Пшамыслаў Гасеўскі
Міністар-старшыня пастаяннага камітэту Рады Міністраў
14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007
Прэзыдэнт: Лех Качынскі
Прэм’ер-міністар: Яраслаў Качынскі
Намесьнік прэм'ер-міністра
8 жніўня 2007 — 16 лістапада 2007 [1]
Прэзыдэнт: Лех Качынскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 траўня 1964
Слупск, Польшча
Памёр: 10 красавіка 2010
пад Смаленскам, Расея
Партыя: Права і справядлівасьць
Сужэнец: Małgorzata Gosiewska[d] і Beata Gosiewska[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы

Закончыў юрыдычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту (1989, абарона працы магістэрскай 1997), сярод яго выкладчыкаў быў Лех Качынскі[2]. За студэнцкім часам дзейнічаў у апазыцыі. Быў працаўніком бюро прафзьвязу Салідарнасьць. Быў адным з заснавальнікаў партыі ПЦ (Porozumienie Centrum), а таксама Права і справядлівасьць.

Пачынаючы з 2001 году тройчы абіраўся дэпутатам у Сойм з выбарчай акругі 33 Кельцы[3]. У Сойме 4-га скліканьня (20012005) быў чальцом сьледчай камісіі. У Сойме 5-га скліканьня (20052007) быў галавой дэпутацкага клюбу Права і справядлівасьць (3 лістапада 2005 — 19 ліпеня 2006), міністрам-старшынём пастаяннага камітэту Рады Міністраў (14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007), намесьніка прэм’ер-міністра (8 траўня 2007 — 7 верасьня 2007 ды 11 верасьня — 16 лістапада 2007), падсакратара стану ў канцылярыі (адміністрацыі) прэм’ер-міністра. У Сойме 6-га скліканьня (з 2007) быў зноў галавой дэпутацкага клюбу Права і справядлівасьць (13 лістапада 2007 — студзень 2010), а пазьней адным з намесьнікаў старшыніі партыі.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы [4].

Пахаваны ў Варшаве.

Крыніцы й заўвагі

рэдагаваць