Яана Агацкая-Індэцкая
польская адвакатка
Яана Агацкая-Індэцкая (па-польску: Joanna Agacka-Indecka; 18 сьнежня 1964, Лодзь — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі адвакат, старшыня Вярхоўнай адвакацкай рады (2007—2010).
Яана Агацкая-Індэцкая | |
Joanna Agacka-Indecka | |
Яана Агацкая-Індэцкая (другая зьлева, 2008) | |
Род дзейнасьці | праўнік (адвакат) |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 сьнежня 1964 |
Месца нараджэньня | Лодзь, Польшча |
Дата сьмерці | 10 красавіка 2010 (45 гадоў) |
Месца сьмерці | Пад Смаленскам, Расея |
Прычына сьмерці | Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | адвакатка |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Біяграфія рэдагаваць
Скончыла факультэт права й адміністрацыі Лодзкага ўнівэрсытэту (1988), дзе неўзабаве пачала працаваць выкладчыкам. Адвакат з 1996 году. У 2004—2007 гадох была намесьнікам кіраўніка Вярхоўнай адвакацкай рады, у 2007 годзе стала старшынёй гэтай арганізацыі.
10 чэрвеня 2009 году ўзнагароджаная Крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы[1].
Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмяротна ўзнагароджана Крыжам афіцэрскім ордэна Адраджэньня Польшчы[2].
Пахаваная ў Лодзі.