Уладзімер Марук
Уладзімер Антонавіч Марук (6 студзеня 1954, в. Гута, Ганцавіцкі раён, Пінская вобласьць — 23 студзеня 2010, Менск) — беларускі паэт, перакладнік, рэдактар.
Уладзімер Марук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 студзеня 1954 |
Памёр | 23 студзеня 2010 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, рэдактар |
Жанр | дзіцячыя вершы |
Дэбют | 1972 |
Творы на сайце Knihi.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 6 студзеня 1954 году ў в. Гута Ганцавіцкага раёну Пінскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1970 годзе скончыў Моўчадзкую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Па сканчэньні тэхнікуму працаваў ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёну — у Шашкоўскай сельскай, раённай дзіцячай бібліятэках, загадчыкам аўтаклюбу.
У 1980 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя У. І. Леніна. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 106 у Менску.
3 28 красавіка 1981 году — карэспандэнт, загадчык аддзелу літаратуры і мастацтва газэты «Звязда», з 1986 году — рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». 3 1998 году — галоўны рэдактар выдавецтва «Белфакс». З 2003 году працаваў у часопісе «Полымя».
Чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1984 году.
Памёр 23 студзеня 2010 году ў Менску. Пахаваны на Каладзішчанскіх могілках пад Менскам.
Творчасьць
рэдагавацьПершыя вершы апублікаваў у 1972 годзе ў газэце «Магілёўская праўда». Аўтар зборнікаў паэзіі «Зоркі ў кронах» (1982), «Ліст рабіне» (1987), «Інкрустацыя голасам» (1991), «Ехаў чыж у Парыж» (1994), «Чыж вярнуўся з-за мяжы» (2003), «Кудмень» (2011).
Вершы паэта надрукаваны ў газэтах «Чырвоная зьмена», «Знамя юности», «Менская праўда», часопісы «Маладосьць»[1].
Перакладаў з узбэцкай, армянскай, туркмэнскай моваў.
Крыніцы і заўвагі
рэдагавацьЛітаратура
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Не стала Уладзіміра Марука. «Звязда». Праверана 14 лістапада 2010 г.
- Уладзімір Марук на нацыянальным паэтычным партале «Вершы.ru»