Лех Качынскі
Лех Алякса́ндар Качы́нскі (польск. Lech Aleksander Kaczyński; 18 чэрвеня 1949, Варшава — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — прэзыдэнт Польшчы ў 2005—2010 гадох. З 1992 да 1995 году быў кіраўніком Вярхоўнай кантрольнай палаты, з 2000 да 2001 году быў міністрам юстыцыі ў кабінэце Ежы Бурка, з 2002 да 2005 году быў мэрам Варшавы. Лех Качынскі быў адным са стваральнікаў польскай партыі «Права і справядлівасьць» і яе першым кіраўніком. Качынскі зьяўляўся доктарам юрыдычных навук, прафэсарам Гданьскага ўнівэрсытэту і Ўнівэрсытэту кардынала Стэфана Вышынскага, спэцыялістам у галіне працоўнага права. Сын Раймунда й Ядвігі зь Ясевічаў. Меў брата-блізьнюка Яраслава Качынскага.
Лех Качынскі | |
польск. Lech Kaczyński | |
Прэзыдэнт Польшчы | |
---|---|
25 сьнежня 2005 — 10 красавіка 2010 | |
Прэм’ер-міністар: |
Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск |
Папярэднік: | Аляксандар Квасьнеўскі |
Наступнік: | Браніслаў Камароўскі |
Міністар юстыцыі Польшчы | |
12 чэрвеня 2000 — 4 ліпеня 2001 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Квасьнеўскі |
Папярэднік: | Ганна Сухоцкая |
Наступнік: | Станіслаў Іваніцкі |
Мэр Варшавы | |
18 лістапада 2002 — 22 сьнежня 2005 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Квасьнеўскі |
Папярэднік: | Войцех Козак |
Наступнік: | Міраслаў Кахальскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 чэрвеня 1949[1][2][3][…] Варшава |
Памёр: |
10 красавіка 2010[1][2][3][…] (60 гадоў) Смаленск, Расейская Федэрацыя |
Партыя: | |
Сужэнец: | Марыя Качынская |
Дзеці: | Марта Качынская[d] |
Бацька: | Раймунд Качынскі |
Маці: | Ядвіга Ясевіч |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьДзяцінства
рэдагавацьУ 1962 годзе разам з братам гралі ролю Яцка (Лех Качынскі) і Плацка (Яраслаў Качынскі) у экранізацыі аповесьці Карнэля Макушынскага «Аб двух, якія скралі месяц» рэжысэра Яна Баторыя.
Адукацыя
рэдагавацьУ дзяцінстве Лех Качынскі наведваў XLI агульнаадукацыйны ліцэй імя Яўхіма Лялевеля ў Варшаве, скончыў XXXIX агульнаадукацыйны ліцэй імя Польскай авіяцыі ў Белянах (раён Варшавы) у 1967 годзе. З 1967 да 1971 году вучыўся ў Варшаўскім унівэрсытэце на факультэце Права і Адміністрацыі. З 1971 да 1997 году працаваў навуковым супрацоўнікам на катэдры Працоўнага Права Гданьскага ўнівэрсытэту. У 1980 годзе атрымаў ступень доктара права ў Гданьскім ўнівэрсытэце. Быў надзвычайным прафэсарам Гданьскага ўнівэрсытэту з 1996 да 1999 году, а з 1999 году — Унівэрсытэту кардынала Стэфана Вышынскага.
Палітычная дзейнасьць
рэдагавацьДэмакратычная апазыцыя
рэдагавацьУ 1968 годзе браў удзел у палітычным крызісе сакавіка 1968 году. У 1971 годзе пераехаў у Гданьск. Восеньню 1977 году, з дапамогай брата Яраслава, узяў удзел у дзейнасьці Бюро Інтэрвэнцыі Камітэту Грамадзкай Самаабароны. Чытаў лекцыі працоўнага права для працоўных. З 1978 году дзейнічаў у Свабодных прафсаюзных зьвязах Узьбярэжжа. У 1978—1980 гадох разам з Яаннай і Анджэем Гвяздамі чытаў лекцыі працоўнага права і гісторыі Польшчы для працоўных. Адначасова пісаў артыкулы ў незалежную газэту «Працоўны Ўзьбярэжжа» і распаўсюджваў сярод працоўных газэту «Працоўны». У жніўні 1980 году быў дарадцам Забастовачнага камітэту ў Гданьскай вэрфі.
У 1981 годзе быў дэлегатам гданьскай філіі «Салідарнасьці» на І Нацыянальным Зьезьдзе Дэлегатаў прафэсійнага зьвязу, дзе быў выбраны чальцом праграмнага камітэту. Браў удзел у перамовах з Польскай Аб’яднанай Партыяй Працоўных.
Пад час вайсковага становішча быў інтэрнаваны ў Стрэбелінку з сьнежня 1981 да кастрычніка 1982 году. З 1983 году браў удзел у паседжаньнях Часовай Каардынацыйнай Камісіі.
З 1987 да 1989 году быў сакратаром Нацыянальнага Камітэта «Салідарнасьці». З 1985 году ўвайшоў у склад рэгіянальнай Рады дапамогі палітычным вязьням у Гданьску.
З другой паловы 1980-х гадоў стаў блізкім паплечнікам Леха Валэнсы, лідэра «Салідарнасьці», а потым першага прэзыдэнта Польшчы. 16 верасьня 1988 году браў удзел у перамовах «Салідарнасьці» з прадстаўнікамі ўладаў. Са сьнежня 1989 году быў удзельнікам Грамадзянскага Камітэту пры Леху Валэнсу.
З красавіка 1989 году быў удзельнікам Прэзыдыюма Нацыянальнай Выканаўчай Камісіі «Салідарнасьці».
Палітычная дзейнасьць у 1990-х
рэдагавацьУ траўні 1990 году быў выбраны першым віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнай Камісіі «Салідарнасьці». Падаў у адстаўку пасьля прайгранай барацьбы Марыяну Краклеўскаму за пасаду кіраўніка «Салідарнасьці» у лютым 1991 году.
З 12 красавіка 1991 да 31 кастрычніка 1991 году займаў пасаду міністра стану ў канцылярыі Леха Валэнсы. Падаў у адстаўку з пасады пасьля канфлікту зь Лехам Валэнсам і прэм’ер-міністрам Мячыславам Вахоўскім.
У 1992—1995 гадох быў Кіраўнікам Вярхоўнай кантрольнай палаты.
Быў кандыдатам у прэзыдэнты Польшчы на выбарах 1995 году, але зьняў сваю кандыдатуру яшчэ да першага тура 30 кастрычніка, і абяцаў падтрымаць любога, хто зможа перамагчы Леха Валэнсу.
Палітычная дзейнасьць у 2000-х
рэдагавацьЗ 18 лістапада 2002 году да 22 сьнежня 2005 году Лех Качынскі быў мэрам Варшавы. На выбарах у першым туры атрымаў 49,58% галасоў, а ў другім 70,54% галасоў выбаршчыкаў. Падаў у адстаўку 22 сьнежня 2005 году, але адстаўка была прынятая толькі 8 лютага 2006 году.
У сакавіку 2005 году Лех Качынскі першым абвясьціў аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. У першым туры выбараў заняў другое месца пасьля Дональда Туска, атрымаўшы 33% галасоў. У другім туры выбараў 23 кастрычніка 2005 году атрымаў 8 257 468 галасоў, што склала 54,04% і выйграў выбары.
Пачаткам прэзыдэнцкага тэрміна лічыцца 23 кастрычніка 2005 году, скончыцца тэрмін мусіў 23 кастрычніка 2010 году.
Адносна Беларусі Лех Качынскі меў цьвёрдую і прынцыповую пазыцыю, падтрымліваючы яе дэмакратычную супольнасьць.[4]
Сям’я
рэдагавацьЖонка — эканаміст Марыя Качынская (Мацкевіч) 1943 г. н., старэй мужа на 6 гадоў. Дачка — Марта Дубінецкая 1980 г. н., пасьля ўдзелу ў перадвыбарнай кампаніі Леха Качынскага як узорная дачка, жонка і маці, разьвялася і выйшла замуж за сына палітычнага суперніка бацькі Марэка Дубінецкага. Унучка — Ева. Брат — Яраслаў, перакананы халасьцяк, жыве з маці.
Сьмерць
рэдагаваць10 красавіка 2010 году зьявілася інфармацыя пра крушэньне самалёта прэзыдэнта Польшчы пад Смаленскам. Самалёт упаў а 10:50 на ўскраіне вёскі Пячэрск Смаленскай вобласьці пры заходзе на пасадку ў вайсковы аэрапорт «Паўночны»[5]. Паводле дадзеных Euronews, усе 97 чалавек, якія знаходзіліся на борце прэзыдэнцкага ТУ-154, уключаючы Прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага і яго жонку Марыю Качынскую, загінулі[6].
Папярэднік Аляксандар Квасьнеўскі |
Прэзыдэнт Польшчы 23 сьнежня 2005 — 10 красавіка 2010 |
Наступнік Браніслаў Камароўскі (в. а.) |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б в г Lech Kaczyński // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г Lech Aleksander Kaczyński // Roglo — 1997.
- ^ Яны загінулі пад Катыньню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
- ^ У авіякатастрофе пад Катыньню загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
- ^ Polish President Lech Kaczynski has died in a plane crash
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка прэдыдэнта Польшчы (анг.) (пол.)