Іван Мікалаевіч Нікітчанка (10 студзеня 1939, вёска Гарыцы Пагарскага раёну Бранскай вобласьці — 20 лістапада 2010, места Маладэчна) — беларускі навуковец у галіне сэлекцыі жывёлаў. Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафэсар (1981).

Іван Нікітчанка

лац. Ivan Nikitčanka
Дата нараджэньня 10 студзеня 1939(1939-01-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 лістапада 2010(2010-11-20) (71 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак навуковец, палітык, сэлекцыянэр
Навуковая сфэра сэлекцыя жывёлаў
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Сябра ў Беларуская перспектыва[d]
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[d] (1979)
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Савету Міністраў СССР

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1960). З 1968 навуковы супрацоўнік, загаднік сэктару, кіраўнік сэлекцыйнага цэнтру Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). З 1986 намесьнік старшыні Дзяржаграпраму БССР, ад 1991 генэральны дырэктар НДІ «Агранавука». З 1993 віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР ў 1985—1990.

19 лістапада 2010 году а 14:45 на ўласным аўто сутыкнуўся з грузавіком «ЗІЛ», які належыць РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст» Управы справамі прэзыдэнта Беларусі[1]. Навукоўца даставілі ў шпіталь гораду Маладэчна, дзе ён памёр а 2 гадзіне ночы на 20 лістапада[2]. Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.

Грамадзка-палітычная дзейнасьць

рэдагаваць

Сябар партыі БНФ. У першай палове 1990-х уваходзіў у склад ценевага кабінэту апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня.

Доўгі час узначальваў аргкамітэты правядзеньня «Чарнобыльскага шляху». Крытыкаваў пляны пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. У інтэрвію Радыё Свабода (2007) Іван Нікітчанка сказаў[3]:

  Да ідэі будаўніцтва АЭС у Беларусі я стаўлюся вельмі адмоўна. Бо тыя 20 адсоткаў, што зьбіраюцца атрымаць празь яе будаўніцтва, можна атрымаць іншым шляхам. Найперш, праз мадэрнізацыю тэхналёгіяў. У адным толькі аграрным сэктары мы можам значна больш зэканоміць энэргіі, чым дасьць АЭС. І такая мадэрнізацыя вывела б нашу сельскую гаспадарку на патрэбны ўзровень і зрабіла б яе канкурэнтаздольнай.  

У часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 увайшоў у лік давераных асобаў кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. Гэты крок тлумачыў тым, што менавіта В. Рымашэўскі аддае найбольшую ўвагу пытаньням пераадоленьня наступстваў чарнобыльскай катастрофы[4].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледаваў генэтыка-матэматычныя мэтады аналізу сэлекцыйнай працы і аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня ў племянной жывёлагадоўлі. Распрацаваў прагнозныя індэксы абмену рэчываў, мэтады прагназаваньня прадуктыўнасьці і генэтычнай схільнасьці жывёлаў да захворваньняў і стрэсаў.

Меў больш за 280 навуковых працаў, у тым ліку 6 манаграфіяў, 5 вынаходзтваў[5].

Асноўныя працы:

  • Системы ведения сельского хозяйства Белорусской ССР. Мн.: Ураджай, 1986 (в соавт.).
  • Гетерозис в свиноводстве. Л.: Агропромиздат, 1987.
  • Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн.: Ураджай, 1988 (в соавт.).
  • Энциклопедия сельского хозяина. Мн.: БелЭн, 1994.
  • Чернобыль: как это было. Мн., 1999.