3 лістапада
дата
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
3 лістапа́да — 308-ы дзень году (307-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 59 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1661 — Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай: адбылася бітва пад Кушлікамі (Полаччына), у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі
- 1771 — Барская канфэдэрацыя: няўдалая спроба выкрасьці караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага
- 1906 — сыгнал SOS стаў адзіным сыгналам ліха на моры
- 1907 — у Францыі адбыўся першы ў сьвеце палёт верталёта
- 1918 — Польская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Расеі
- 1927 — у Нью-Ёрку пад ракой Гадсан адкрыўся Галяндзкі тунэль, першы ў сьвеце падводны тунэль для транспарту
- 1928 — Турэччына перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт
- 1939 — у Савецкім Саюзе выпушчаны першы танк Т-34, прызнаны лепшым сярэднім танкам Другой сусьветнай вайны
- 1957:
- СССР запусьціў штучны спадарожнік з сабакам Лайкай — першай жывой істотай, што патрапіла на арбіту Зямлі
- у Нью-Ёрку адчынены Сабор Кірылы Тураўскага
- 1961 — дэмантаваны помнік Сталіну ў Менску
- 1972 — адкрыцьцё ў Менску помніка Якубу Коласу
Нараджэньні
рэдагаваць- 1604 — Асман II, султан Асманскай імпэрыі
- 1702 — Караль Карыцкі, доктар філязофіі, пэдагог і пісьменьнік
- 1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар
- 1845 — Зыгмунт Ґлёґэр, археоляг, этнограф і гісторык
- 1880 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік
- 1882 — Якуб Колас, клясык беларускай літаратуры
- 1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг
- 1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч
- 1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права
- 1982 — Яўген Плюшчанка, расейскі фігурыст
Сьмерці
рэдагаваць- 1937 — Максім Бурсевіч, дзяяч «Грамады»
- 1937 — Павал Валошын, дзяяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі
- 1937 — Мікола Куліш, украінскі пісьменьнік, рэжысэр, драматург
- 1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст
- 1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар
- 1983 — Антон Мартас, архіяпіскап, гісторык праваслаўнай царквы
- 2007 — Аляксандар Дзядзюшка, актор тэатру і кіно