Даўгі́наў — вёска ў Беларусі, на рацэ Сярчыстай. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1110 чалавек. Знаходзіцца за 47 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы. Вузел аўтамабільных шляхоў на Менск, Вялейку, Будслаў, Крывічы, Докшыцы, Плешчаніцы, Краснае.

Даўгінаў
лац. Daŭhinaŭ
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Даўгінаўскі
Насельніцтва: 1110 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 231442
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д. / 54.64639° пн. ш. 27.48028° у. д. / 54.64639; 27.48028Каардынаты: 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д. / 54.64639° пн. ш. 27.48028° у. д. / 54.64639; 27.48028
Даўгінаў на мапе Беларусі ±
Даўгінаў
Даўгінаў
Даўгінаў
Даўгінаў
Даўгінаў
Даўгінаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Даўгінаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Станіслава ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва рэдагаваць

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Даўгінаў утварыўся ад прыметніка доўгі або ад прозьвішчаў Доўгі, Даўгінаў[1].

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Даўгінаў[2] (упамінаецца як Долгиновъ ужо ў 1635 годзе[1]), афіцыйная — Даўгі́нава[3] (рас. Долгиново).

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Долгинов (1553 год)[4].

Гісторыя рэдагаваць

 
Даўгінаў, з мапы 1613 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Даўгінаў (пад назвай Даўгінавічы) упамінаецца ў 1440—1443 гадох як уладаньне Яна Доўгірда, ваяводы віленскага. Пазьней маёнтак перайшоў да Івашкі Манівідавіча, а ў 1485 годзе — да Багдана Саковіча, ваяводы троцкага. У 1525 годзе Даўгінаў знаходзіўся ў валоданьні Альжбеты Саковіч[5]. У пачатку XVI ст. тут збудавалі царкву Сьвятой Тройцы, у 1553 годзе — касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Даўгінаў увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З 1567 году маёнткам валодаў Юры Хадкевіч, з 1622 году — Януш Кішка, ваявода полацкі. У 1634 годзе апошні прадаў Даўгінаў Язэпу Руцкаму, грэцка-каталіцкаму мітрапаліту кіеўскаму, галіцкаму і ўсяе Русі.

Пад 1643 годам Даўгінаў упамінаецца як мястэчка. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у ваколіцах Даўгінава адбыліся жорсткія баі, само паселішча спалілі маскоўскія захопнікі. З 1690 году Даўгінаў знаходзіўся ў валоданьні Караля Міхала Друцкага-Сакалінскага. У 1704 годзе Караль і Эва Друцкія-Сакалінскія фундавалі тут новы касьцёл. У 1746 годзе ў мястэчку разьмяшчаўся грэцка-каталіцкі дэканат, які ахопліваў 26 парафіяў. У 1793 годзе сьвятар Дамінік Марціноўскі збудаваў новую царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Даўгінаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні[6]. На 1800 год у мястэчку было 88 двароў, на 1866 год — 362 двары. У XIX ст. тут штогод праводзіліся славутыя кірмашы, да 1866 году працавала суконная фабрыка з больш як 300 работнікамі (на 1850 год). Мануфактуру збудаваў уладальнік мястэчка граф С. Л. Каменскі. На 1824 год прадпрыемства мела 2, на 1840 год — 28 ткацкіх станкоў, вадзяны і паравы рухавікі. Ткаліся тонкія сукны ўсіх колераў. Вырабы збываліся ў Рыгу, Вільню, Мітаву, Ромны. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Даўгінаве існавала школа, 60 крамаў, паштовая станцыя. У пачатку XX ст. — царкоўнапрыходзкая школа, 2-клясная народная вучэльня (2 настаўнікі, 124 навучэнцы).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Даўгінаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўгінаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР, а жыхары Даўгінаўскай воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[7]. 1 студзеня 1919 годзе ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Даўгінаў увайшоў у склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1938 год існавалі аднайменныя мястэчка (547 двароў) і сяліба (33 двары).

У 1939 годзе Даўгінаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Крывіцкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Вялейскім раёне). 1 траўня 1940 году мястэчка атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году Даўгінаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 16 ліпеня 1954 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут быў 501 двор, на 1993 год — 596, на 1997 год — 596. У 2000-я гады Даўгінаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 305 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1439 чал.[9]; 1897 год — 3551 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 2671 чал.[10]; 1938 год — 3181 чал. у мястэчку Даўгінаве і 165 чал. у сялібе Даўгінаве; 1971 год — 1477 чал.; 1993 год — 1400 чал.[11]; 1997 год — 1419 чал.[12]; 1999 год — 1347 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1110 чал.

Інфрастуктура рэдагаваць

У Даўгінаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова рэдагаваць

Вуліцы і пляцы рэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Полацкая вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Вялікі пляц[13].

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

На адным зь перакрыжаваньняў вуліцаў стаіць памятны знак у гонар беларускага пісьменьніка Зьмітрака Бядулі.

Галерэя рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Ураджэнцы рэдагаваць

Жыхары рэдагаваць

У Даўгінаве жыў і навучаўся беларускі пісьменьнік Зьмітрок Бядуля (сапраўднае імя — Самуіл Плаўнік).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 104—105.
  2. ^ Даўгінаў(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 147.
  4. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 426.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 106.
  10. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  11. ^ Новікава Г. Даўгінава // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 211.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 65.
  13. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 19.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць