Царква Сьвятой Тройцы (Даўгінаў)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Даўгінаў
Каардынаты 54°38′30.29″ пн. ш. 27°28′28.10″ у. д. / 54.6417472° пн. ш. 27.4744722° у. д. / 54.6417472; 27.4744722Каардынаты: 54°38′30.29″ пн. ш. 27°28′28.10″ у. д. / 54.6417472° пн. ш. 27.4744722° у. д. / 54.6417472; 27.4744722
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Даўгінаве. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Менская, 27. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Даўгінаве збудавалі ў 1870 годзе.

За савецкім часам царква не зачынялася.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, 8-граннай малітоўнай залі, ад якой адыходзяць паўкруглыя бакавыя прытворы і апсыда. Над сяродкрыжжам цэнтральны аб’ём завяршаецца магутным 8-гранным сьветлавым барабанам, накрытым сфэрычным купалам, у завяршэнані якога купал-цыбуліна на гранёнай шыі. Грані барабана за кілепадобнымі аркамі праразаюцца здвоенымі вузкімі аркавымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі. Над прытворам узвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца з купалам-цыбулінай. Фасады падзяляюцца адзінарнымі і здвоенымі аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца броўкамі, апярэзваюцца зубчастымі пасамі, фрызам гарадкоў. Тры ўваходы (галоўны і ў прытворах) маюць 2-слуповыя ганкі з 2-схільнымі навесамі.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньням, сфэрычным купалам на ветразях у сяродкрыжжы, конхамі ў апсыдзе і прыдзелах, расчыненых у залю шырокімі аркавымі прасьветамі. Апсыда аддзяляецца драўляным пазалочаным іканастасам[1].

Гістарычныя здымкі і графіка

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць