Касьцёл Сьвятога Станіслава (Даўгінаў)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Краіна Беларусь
Вёска Даўгінаў
Каардынаты 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д. / 54.64639° пн. ш. 27.48028° у. д. / 54.64639; 27.48028Каардынаты: 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д. / 54.64639° пн. ш. 27.48028° у. д. / 54.64639; 27.48028
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Касьцёл Сьвятога Станіслава на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Станіслава — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Даўгінаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Стары касьцёл, 1650 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Даўгінаве збудавалі ў 1553 годзе. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў будынак касьцёла зьнішчылі. У 1660-я гады на сродкі князёў Друцкіх-Сакалінскіх збудавалі новы драўляны касьцёл. Апошні драўляны касьцёл збудавалі ў 1704 годзе з фундацыі Караля і Эвы Друцкіх-Сакалінскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Даўгінаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У пачатку XIX ст. драўляны касьцёл згарэў у час пажару. У 1853 годзе на сродкі парафіянаў і стараньнем кс. Юзэфа Львовіча збудавалі новы мураваны касьцёл.

Найноўшы час

рэдагаваць

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-нэфавая бязьвежавая базыліка з высокай паўкруглай апсыдай, прарэзанай вялікім паўцыркульнымі вокнамі. Кампазыцыя будынку сымэтрычная. Галоўны фасад вылучаецца магутным портыкам з чатырма калёнамі дарычнага ордэра, завяршаецца трыкутным франтонам. Аб’ёмы бакавых нэфаў ніжэйшыя за асноўны, з боку галоўнага фасада і апсыды з атыкамі. Паверхні сьценаў падзяляюцца роўнымі лапаткамі на вуглох, завяршаюцца разьвітым шматслойным карнізам, які праходзіць пэрымэтрам будынку. Прастакутныя аконныя праёмы аздадбляюцца прафіляванымі ліштвамі. Цэнтральны і бакавыя ўваходныя парталы маюць лучковае завяршэньне, дзьверы філёнгавыя.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай падшыўнай стольлю, сьцены дэкаруюцца пілястрамі з капітэлямі, апсыда асьвятляецца вялізнымі аркавымі і прастакутнымі вокнамі. Інтэр’ер аздабляюць галоўны і 4 бакавыя алтары. У дэкоры выкарыстоўваююца элемэнты ракако — ірваныя франтоны, пазалота, скульптура і разьба. Над нартэксам у цэнтральны нэф выступаюць хоры з арганам, на які вядуць сходы ў тошчы сьцяны[1].

Побач з касьцёлам стаіць квадратная ў пляне 2-ярусная драўляная званіца пад шатровым пакрыцьцём[2].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Піянэрская, 18
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 120.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 119.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць