Лявон Заяц
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Заяц (неадназначнасьць).
Ляво́н Язэ́павіч (Леанард Ёсіфавіч) За́яц (1890, в. Даўгінаў Вялейскага пав., цяпер у Вялейскім раёне — 23 верасьня 1935) — беларускі палітычны дзяяч.
Лявон Заяц лац. Lavon Zajac | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
19 лютага (3 сакавіка) 1890 |
Памёр: |
23 верасьня 1935 (45 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сакавіку 1890 году ў мястэчку Даўгінаў Вялейскагу павету Віленскай губэрні. Скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт. У 1914—16 гадох працаваў у Віленскім акцызным упраўленьні, у 1916—17 гадох — адказны сакратар Менскага аддзелу Ўсерасейскага Земсаюзу.
Сябар партыі беларускіх эсэраў. На Ўсебеларускім зьезьдзе абраны чальцом Рады БНР. 3 лютага 1918 году ў складзе Народнага сакратарыяту Беларусі. Пасьля расколу Рады БНР (13 сьнежня 1919 году) загадчык канцылярыі й дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік Другой Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне (1925).
3 1925 году ў БССР, кансультант Наркамфіну. Звольнены «ў сувязі з чысткай апарату». 19 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюз вызваленьня Беларусі», высланы на 5 гадоў ва Ўфу. 25 ліпеня 1935 году зноў арыштаваны абласным упраўленьнем НКУС СССР, памёр у турме падчас сьледзтва.
Рэабілітаваны ў 1988 годзе.
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Лявон Заяц» (бел.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|