Соя культурная
Соя культурная — аднагадовая(be) прамастойкая, павойная або паўзучая травяністая расьліна вышынёй 20—100 см. Сьцёблы звычайна апушаныя цьвёрдымі валаскамі(en). Трайчастае лісьце чаргаванае, з прылісткамі(en). Кветкі дробныя, фіялетавыя(be), ліловыя, белыя або чырванаватыя ў пазушных гронках(en). Плод — струк(en).
Соя культурная | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Бабовакветныя |
Сямейства | Бабовыя |
Падсямейства | Матыльковыя |
Род | Соя |
Від | Соя культурная |
Бінамінальная намэнклятура | |
Glycine max | |
У зярнятах 35—50% бялку, блізкага па амінакісьлевым складзе да жывёльнага, і 13—24% алею. Бялкі соі маюць 80% біялягічнай каштоўнасьці ад бялкоў курынага яйка. Выкарыстоўваюцца ў хлебапякарнай, кандытарскай, маргарынавай і мясной(en) галінах харчовай прамысловасьці(be). Харчовая, кармавая(be) і тэхнічная(be) расьліна. Падвержанасьць грыбковых хваробам абмяжоўваецца 20% ураджаю(be).
У Эўропе зьявілася пры канцы 18-га стагодзьдзя. У Паўночнай Амэрыцы і Ўсходняй Азіі ёсьць адной з асноўных зернебабовых(en), кармавых і тэхнічных расьлінаў. У Беларусі вырошчваюць раньнясьпелыя гатункі(be)[1].
ПерапрацоўкаРэдагаваць
4 тыс. гадоў да н. э. у Тыбэце (цяпер Кітайская Народная Рэспубліка) праз расьціраньне соі ў вадзе вынайшлі соевае малако(en), якое стварожваецца, што дазваляе вырабляць сыр і тварог. У наш час соевае малако пераважна выкарыстоўваюць для выпойваньня маладняку буйной рагатай жывёлы. У Беларусі адзін з гомельскіх заводаў для гэтай мэты выпускае адмысловыя прылады перапрацоўкі, што дазваляюць за гадзіну вырабляць з 50 кг соі 50 літраў соевага малака.
БеларусьРэдагаваць
У краіне раянавалі 10 гатункаў расьліны. На 2010 год сярэдняя ўраджайнасьць складала 2 тоны на гектар. 50 гаспадарак вырасьцілі 3 тыс. т. соі, зь якіх 2 тыс. т. — насеньне. Пры гэтым завод у Віцебску мог перапрацаваць 300 тыс. т. у год. Магутнасьць вытворчасьці ў Пухавіцкім раёне (Менская вобласьць) скаладала 15 тыс. т. соі. У выніку соевы бялок пераважна завозіўся ў Беларусь у выглядзе соевага шроту (выраб перапрацоўкі соі з дапамогай гарачага бэнзіну)[2].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Аркадзь Скуратовіч. Соя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 109-92-93. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Інга Міндалёва. Плянаваць ня «вал», а даходнасьць // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2010. — № 248 (26855). — С. 8. — ISSN 1990-763x.