Бінамінальная намэнклятура
Бінаміна́льная, або біна́рная, або бінаміяльная намэнклятура — прыняты ў біялягічнай сыстэматыцы спосаб пазначэньня відаў пры дапамозе двухслоўнай назвы (бінамэна), якая складаецца са спалучэньня дзьвюх назваў або імёнаў: імя роду і імя віду (паводле тэрміналёгіі, прынятай у заалягічнай намэнклятуры) ці імя роду і краявіднага эпітэту (паводле батанічнай тэрміналёгіі).
Імя роду заўсёды пішацца зь вялікай літары, імя віду (краявідны эпітэт) — заўсёды з маленькай (нават калі ўтвараецца ад імя ўласнага). У тэксьце бінамэн, як правіла, пішацца курсівам. Імя віду (краявідны эпітэт) ня варта прыводзіць асобна ад імя роду, паколькі без імя роду яно пазбаўленае сэнсу. У некаторых выпадках дапускаецца скарачэньне імя роду да адной літары або стандартнага скарачэньня.
Па традыцыі, якая ўсталявалася ў айчыннай біялёгіі, у заалягічнай літаратуры атрымала распаўсюджваньне словазлучэньне біномная намэнклятура (ад па-ангельску: binomial), а ў батанічнай — бінарная, ці бінамінальная намэнклятура (ад па-лацінску: binominalis).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- International Code of the Zoological Nomenclature (Чацьвертае выданьне, 2000) (анг.)
- International Code of the Botanical Nomenclature (Vienna, 2005) (анг.)
- Miller J, Funk V, Wagner W, Barrie F, Hoch P, Herendeen P (2011). Outcomes of the 2011 Botanical Nomenclature Section at the XVIII International Botanical Congress. PhytoKeys 5: 1-3. doi: 10.3897/phytokeys.5.1850 (анг.)
- Curiosities of Biological Nomenclature (анг.)