Расьліны

царства жывых арганізмаў

Расьліны (па-лацінску: Plantae) — царства жывых арганізмаў. Найважнейшае адрозьненьне расьлін ад іншых жывых арганізмаў — здольнасьць да аўтатрофнага харчаваньня, пры гэтым зялёныя расьліны выкарыстоўваюць энэргію сонечных прамянёў, зьдзяйсьняюць фотасынтэз — працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчыва біясфэры і падтрымліваецца газавы стан атмасфэры. Такім чынам расьліны галоўная першасная крыніца ежы і энэргіі для ўсіх іншых формаў жыцьця на Зямлі. Вядома каля 500 тысячаў відаў цяпер існуючых расьлін. Зь сярэдзіны XX стагодзьдзя з царства расьлін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыцьцядзейнасьці расьлін вывучае батаніка.

Расьліны
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
Бінамінальная намэнклятура
Plantae

У сьвеце налічваецца каля 320 тысяч відаў расьлінаў, большасьць зь якіх ёсьць насеннымі, то бок каля 260—290 тысяч відаў[1]. Зялёныя расьліны забясьпечваюць значную долю сусьветнага малекулярнага тлену[2] і зьяўляюцца асновай большасьці экасыстэмаў Зямлі. Расьліны, ёсьць крыніцай збожжа, садавіны і гародніны, таксама ёсьць асноўнай ежай чалавека і былі адамашненыя чалавекам шмат тысячагодзьдзяў таму. Расьліны маюць шматлікія прыкладаньні чалавекам, а ня толькі ўжываюцца ім у якасьці харчу, то бок расьліны выкарыстоўваюцца ў якасьці ўпрыгожваньняў, будаўнічых матэрыялаў, пісьмовых матэрыялаў, і, у вялікай разнастайнасьці, яны сталі крыніцай лекаў і псыхаактыўных наркотыкаў.

Вышэйшыя і ніжэйшыя

рэдагаваць

Усе расьліны складаюць адну вялікую групу, у якую ўваходзяць вышэйшыя і ніжэйшыя расьліны.

Да ніжэйшых расьлін звычайна адносяць водарасьці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тысячаў відаў.

Да вышэйшых расьлін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозьненьне ад ніжэйшых, у вышэйшых расьлін маюцца добра дыфэрэнцыяваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматвузавыя. Онтагенэз у вышэйшых расьлін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны пэрыяды.

Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце — будове жаночых полавых органаў — падзяляюць на дзьве буйныя групы: археганіяльныя і песьцікавыя. Першая зь іх уключае напрыклад аддзелы мохавыя, дзеразовыя, хвашчовыя, папаратнікавыя, голанасенныя і аб’ядноўвае больш за 50 тысячаў відаў. Усе прадстаўнікі гэтай групы валодаюць жаночым полавым органам у форме архегонія. Другая група — песьцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам — пакрытанасеннымі (каля 250 тысячаў відаў), жаночым палавым органам якіх зьяўляецца песьцік.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ «Numbers of threatened species by major groups of organisms (1996–2010)». International Union for Conservation of Nature.
  2. ^ Field, C.B.; Behrenfeld, M.J.; Randerson, J.T.; Falkowski, P. (1998). «Primary production of the biosphere: Integrating terrestrial and oceanic components». Science. 281 (5374). — С. 237—240. — DOI:10.1126/science.281.5374.237. PMID 9657713

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць