Соевы алей
Соевы алей — сьветла-жоўты паўвысыхальны, тлусты алей зь зярнятаў соі.
Атрымліваюць прасаваньнем і экстрагаваньнем арганічным рашчынальнікам. Мае шчыльнасьць 924—934 кг/кубамэтар пры +15 °C. Тэмпэратура застываньня ад -8 да -18 °C. Выкарыстоўваюць у харчаваньні і вытворчасьці маргарыну і мыла, а таксама пакосту і алькіднай смалы, алейнага лаку і мыйных сродкаў[1]. Пабочным вырабам вытворчасьці соевага алею ёсьць соевы шрот (жмых), які зьмяшчае багата бялку і служыць кормам для жывёлы, птушкі і рыбы. У шроце таксама застаецца шмат абалоніны і вапня, калю і бэта-каратыну, магну і фосфару[2].
Склад
рэдагавацьУ соевым алеі ёсьць такія тлустыя кісьлі, як: лінолевая (амэга-6) — 51 %, алеінавая (амэга-9) — 23 %, альфа-лінолевая (амэга-3) — 7 %, а таксама насычаныя тлустыя кісьлі — 16 %.
У харчаваньні
рэдагавацьРафінаваны соевы алей выкарыстоўваюць у якасьці заправы для першых і другіх страваў, а таксама заедак. Мае прыемны смак бяз паху. Нерафінаваны соевы алей дадаюць у салату. Зьмяшчае багата лецытыну. Тэрмін захоўваньня падаўжаюць за кошт гідратацыі. Соевы алей халоднага водціску захоўвае найбольш карысных рэчываў. Пры смажаньні вылучае ракатворныя рэчывы, таму выкарыстоўваецца безь цеплавой апрацоўкі[2].
Вытворчасьць
рэдагавацьДа 2000 году да нараджэньня Хрыстова згадваецца вытворчасьць соевага алею ў Кітаі. У 2019 годзе найбольшымі вытворцамі былі: ЗША — 16 млн тонаў, Бразылія і Кітай — па 11,3 млн тонаў, Аргентына — 8 млн тонаў, Індыя — 1,4 млн тонаў, Мэксыка — 0,9 млн тонаў, Парагвай, Расея і Эгіпет — па 0,7 млн тонаў і Нідэрлянды — 0,6 млн тонаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Соевы алей // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15: Сьледавікі — Трыё. — С. 75. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ а б Юлія Ваўчок. Соя — «каралева пратэіну» // Партал «Слушна», 2 лістапада 2022 г. Праверана 7 лістапада 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |