Міса — густая паста, вырабленая шляхам закісаньня соевых бабоў з дапамогай цьвільных грыбоў віду рысавы аспэргіл.

Міса
Жоўтая міса (2013 год)
Жоўтая міса (2013 год)
Тыпзапраўка
Нацыянальная страваяпонская
ПаходжаньнеЯпонія
РэгіёнУсходняя Азія
Дата зьяўленьняVIII стагодзьдзе
Час прыгатаваньня2 месяцы
Асноўны складніксоевыя бабы
Распаўсюджаныя складнікірысавы аспэргіл, вада і соль
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г)199 ккал (833 кДж)
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г)
Падобныя стравыdoubanjiang[d], tương[d] і doenjang[d]

Спачатку вараныя соевыя бабы зьмешваюць з грыбком рысавага аспэргілу. Пры гэтым, дадаюць рыс і салёную ваду. Атрыманую сумесь пакідаюць закісаць ад 2-х месяцаў да 2-х гадоў. Вылучаюць 3 віды стравы паводле дадатку:

  • Белая. Дадаецца белы рыс. Мае параўнальна кароткі час закісаньня. Валодае мяккім смакам.
  • Жоўтая (карычневая). Дадаюць пшаніцу або ячмень. Мае найбольш выразны смак.
  • Чырвоная. Гатуюць з уласна соевых бабоў. Бродзіць найдаўжэй. Мае найбольш салёны смак[1].
  1. ^ Юлія Ваўчок. Соя — «каралева пратэіну» // Партал «Слушна», 2 лістапада 2022 г. Праверана 7 лістапада 2022 г.