Трыптафан
Трыптафа́н — (β-індоліламінапрапіёнавая, або α-2-амінакіс-3-(1H-індол-3-іл) прапіёнавая кісьля, скар.: Тры, Трп, Trp, W) — араматычная альфа-амінакісьля. Існуе ў 2 аптычна ізамерных формах — L і D і ў выглядзе рацэмата (DL). Уяўляе сабой бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 204,22, тэмпэратура плаўленьня 293 °C.
Трыптафан | |
Хімічная структура | |
Агульныя | |
---|---|
Хімічная формула | C₁₁H₁₂N₂O₂[1] |
Фізычныя характарыстыкі | |
Малярная маса | 3,4E−25 кг[1] |
Хімічныя характарыстыкі | |
pKa | 9,39[2] |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 73-22-3 |
PubChem | 6305 і 6923516 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 200-795-6 |
SMILES | |
InChI | |
ChEBI | 16828 і 57912 |
ChemSpider | 6066 |
Трыптафан у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
L-трыптафан зьяўляецца пратэінагеннай амінакісьляй і ўваходзіць у склад бялкоў усіх вядомых жывых арганізмаў. Адносіцца да шэрагу гідрафобных амінакісьляў, бо ўтрымлівае араматычнае ядро індолу. Удзельнічае ў гідрафобных і стэкінг-узаемадзеяньнях. У арганізьме чалавека і жывёл не сынтэзуецца, паступае зь бялкамі ежы[3].
Трыптафану (гэтаксама як і мэтыяніну) адпавядае толькі адзін кадон у пасьлядоўнасьці азотавых асноў генэтычнага коду — урацыл-гуанін-гуанін (УГГ)[4]. Трыптафан утвараецца з антранілавай кісьлі пры ўдзеле антранілатсынтэтазы[5].
Харчаваньне
рэдагавацьТрыптафан зьяўляецца адной зь незаменных амінакісьляў. Адна з найбольш вядомых хвароб, выкліканых недахопам бялку, зьяўляецца квашыёркар, распаўсюджаны пераважна ў Афрыцы, дзе аснову харчаваньня складаюць збожжавыя культуры. Пры гэтым рацыён утрымлівае вельмі мала трыптафану. Пры захворваньні квашыёркарам, асабліва ў дзяцей, якім патрабуецца шмат былкоў, назіраецца апатыя, агульныя ацёкі (з-за лішку вадкасьці ў арганізьме) і парушэньні росту[6]. Даросламу чалавеку дастаткова 2 грамаў трыптафану ў суткі[7].
Від ежы | Утрыманьне трыптафану (мг/100 г) |
---|---|
Галяндзкі сыр | 790 |
Соя | 714 |
Плаўлены сыр | 500 |
Сачавіца | 284 |
Гарох, фасоля | 284 |
Тлусты тварог | 210 |
Яйкі | 200 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж L-tryptophan (анг.)
- ^ а б Weast R. C. CRC Handbook of Chemistry and Physics (1st student edition) (анг.) / R. C. Weast — 1 — CRC Press, 1988. — ISBN 978-0-8493-0740-9
- ^ Ігар Семяненя. Трыптафан // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2003. — Т. 16. — С. 6. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
- ^ Пехов А. П. 2002. С. 355.
- ^ Пехов А. П. 2002. С. 373.
- ^ Кемп П, Армс К. Введение в биологию. — М.: Мир, 1988. — С. 528.
- ^ Вольга Цыбульская. Шчасьце знутры // Краіна здароўя. — 20 ліпеня 2010. — № 34 (203). — С. 5.
Літаратура
рэдагаваць- Пехов А. П. Биология с основами экологии. — СПб.: Издательство «Лань», 2002. — 672 с.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |