Аскарбі́навая кі́сьля (g-Ляктон 2,3-дэгідра-L-гулёнавай кісьлі, Вітамін C), вытворнае L-гулёнавай кісьлі[4], водарастваральны вітамін. У 1928 годзе вугорскі навуковец Сцэнт-Георгі атрымаў вітамін C у выглядзе крышталічнага рэчыва з «вугорскага» перца і высьветліў ягоную эмпірычную (C6H8O6) і структурную формулы. Рэчыва назвалі аскарбінавай кісьляй (антыскарбутным вітамінам)[5]. Упершынію сынтэзаваны амэрыканскім біяхімікам Чарлзам Кінгам 4 красавіка 1932 году[6]. Іншыя назвы — проціцынготны вітамін. Сынтэзуецца расьлінамі і жывёламі (за выключэньнем прыматаў і інш. жывёл, якія атрымліваюць яе з кормам). Асноўная крыніцы сынтэзу аскарбінавай кісьлі у расьлін — галяктоза, у жывёл — глюкоза. У арганізме ўдзельнічае ў акісьляльна-аднаўленчыя рэакцыях, стымулюе ўнутраную сакрэцыю, нармальнае разьвіцьцё і супраціўляльнасьць арганізму, садзейнічае рэгенерацыі тканак. Адсутнасьць або недахоп аскарбінавай кісьлі ў ежы чалавека выклікае шкробут, зьніжае супраціўляльнасьць да хвароб. Сучасная патрэба дарослага чалавека ў аскарбінавай кісьлі — ад 50 да 100 мг, дзяцей — ад 30 да 70 мг. Найбольш аскарбінавай кісьлі у сьвежай садавіне і гародніне: пладах шыпшыны, чырвонага перцу, цытрусаў, чорных парэчак, у цыбулі, ліставой гародніне. Выкарыстоўваецца ў мэдыцыне.

Вітамін C
Хімічная структура
Хімічная структура
Агульныя
Хімічная формула C₆H₈O₆[1]
Фізычныя характарыстыкі
Малярная маса 2,9E−25 кг
Тэрмічныя характарыстыкі
Тэмпэратура плаўленьня 192 °C[2]
Клясыфікацыя
Рэгістрацыйны № CAS 50-81-7
PubChem
№ Эўрапейскай супольнасьці 200-066-2
SMILES
 
OC[CH](O)[CH1OC(=O)C(=C1O)O[3]]
InChI
Кодэкс Алімэнтарыюс E300
ChEBI 29073
ChemSpider
Вітамін C у Вікісховішчы
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа).
  1. ^ Vitamin C (анг.) — 2015.
  2. ^ а б в Bradley J., Williams A. J., Andrew S.I.D. Lang Jean-Claude Bradley Open Melting Point Dataset // Figshare — 2014. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.1031637.V2
  3. ^ а б в г Vitamin C (анг.)
  4. ^ Витамин С (рас.). Энциклопедия Кругосвет. Праверана 31 сьнежня 2018 г.
  5. ^ Бабская, Н.Е. Аскорбиновая кислота (рас.). Megabook — Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия — статья. Праверана 31 сьнежня 2018 г.
  6. ^ Вітамін С. Універсітэт залатога веку (8 жніўня 2013).