Дзяўчына

маладая жанчына ці падлетак

Дзяўчы́на — малады чалавек жаночага полу. Узрост, у якім дзяўчына становіцца жанчынай, адрозьніваецца ў розных грамадзтвах.

Дзяўчына

У штодзённым жыцьці, абазначэньне «дзяўчына» ўжываецца ў дачыненьні да жаночай істоты, якая яшчэ ня мела палавых сувязяў з мужчынам.

Слова «дзяўчына», у розных формах, прысутнічае ва ўсіх славянскіх мовах. Праславянскае «девъка» паходзіць ад слова «дева», якое, першапачаткова азначала немаўляці жаночага полу.

Усяго ў сьвеце існуе каля 2,18 млрд чалавек, узрост якіх складае 18 гадоў ці меней (UNICEF, 2004), зь якіх каля 1 млрд маюць жаночы пол. З XVIII стагодзьдзя суадносіны хлопцаў да дзяўчынаў у сьвеце складаюць прыкладна 1050 да 1000.