Дыярэя

абязводжваньне і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненьне
(Перанакіравана з «Панос»)

Дыярэ́я, таксама ля́ксы (ад грэц. δια + ρέω — «праз» + «цекчы»; разм. «панос») — абязводжваньне(en) і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненьне(en). Вядзе да зьнясіленьня і малакроўя. Уяўляе сьмяротную пагрозу праз парушэньне водна-салявога абмену і водна-электралітнага(be) балянсу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нэрвовай сыстэмы.

Папярэджаньне

рэдагаваць

Узьнікненьне хваробы прадухіляюць праз мыцьцё рук перад ядой і пасьля наведваньня прыбіральні, ужыцьцё толькі гатаванай і бутыляванай пітной вады замест вады з крана, мыцьцё садавіны і гародніны, пазьбяганьне прыёму сапсаванай ежы, ужыцьцё толькі зваранай і ачышчанай ежы.

Чыньнікі

рэдагаваць

Хваробу выклікае заражэньне кішэчніка бактэрыяй і вірусам, дысбактэрыёз(en), брудныя рукі пасьля наведваньня прыбіральні і перад прыгатаваньнем ежы, ужыцьцё пераважна грубай расьліннай ежы, харчовая алергія, атручаньне, нэўроз, хваляваньне і страх.

Хвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненьне, боль у жываце, мэтэарызм, млоснасьць(en) і ваніты[1].