Бабовыя

(Перанакіравана з «Матыльковыя»)

Бабо́выя альбо матылько́выя (па-лацінску: Fabaceae ці Leguminosae) — сямейства двухдольных расьлінаў з парадку бабовакветных.

Гарох
Pisum sativum

Каля 650 родаў, больш за 18 тысячаў відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. У Беларусі 20 родаў, у тым ліку боб, гарох, пажытнік блакітны, сачавіца, соя, фасоля. Усе вельмі багатыя бялком, у Сярэднявеччы былі адной з асноўных крыніц бялку. Утрымліваюць шмат вітамінаў, мінэральных рэчываў, засваяльнай клятчаткі, ня ўтрымліваюць халестэрыну.

У складзе сямейства вызначаюцца тры падсямействы:

У беларускай кухні з бабовых даўней гатавалі разнастайныя кашы, камы (з гароху і бобу). Апроч насеньня, у гароху і фасолі ў ежу спажываюць зялёныя «лапаткі» — нясьпелыя струкі з насеньнем, якое толькі пачало фармавацца (адломваюцца канцы, аддзяляюцца падоўжныя валокны, потым наразаюцца ўпоперак або наўскасяк). Адной з прычын, чаму боб і іншыя бабовыя (апроч кансэрваваных гароху і фасолі) амаль зьніклі з сучаснага мэню, зьяўляецца іх вельмі доўгае прыгатаваньне. Пабудова бабовых расьлінаў надзейна абараняе іх ад выварваньня, але ўскладняе цеплавую апрацоўку. Таму бабовыя перад прыгатаваньнем рэкамэндуецца заліць 2—3 аб’ёмамі халоднай вады і паставіць у лядоўню на некалькі гадзін (ваду лепш зьмяніць 2—3 разы). Вараныя бабовыя можна прыпускаць ва ўласным саку (20—30 хвілін), з дадаткам тлушчу.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць