Боль
Боль — фізычная або душэўнае пакута, пакутлівае ці непрыемнае адчуваньне.
Боль з пункту гледжаньня мэдыцыны
рэдагавацьЗ пункту гледжаньня мэдыцыны, боль — гэта:
- від пачуцьця, своеасаблівае непрыемнае адчуваньне;
- рэакцыя на гэта адчуваньне, якая характарызуецца пэўнай эмацыянальнай афарбоўкай, рэфлекторнымі зьменамі функцыяў унутраных органаў, рухальнымі безумоўнымі рэфлексамі, а таксама валявым намаганьнямі, накіраванымі на збавеньне ад болевага фактару.
Працяглая боль суправаджаецца зьмяненьнем фізіялягічных парамэтраў (крывяны ціск, пульс, пашырэньне зрэнак, зьмяненьне канцэнтрацыі гармонаў).