Скідзель

горад у Беларусі
(Перанакіравана з «Скідаль»)

Скі́дзель[2]места ў Беларусі, на рацэ Скідзельцы. Уваходзіць у склад Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 717 чалавек[1]. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі Горадня — Масты, на аўтамабільнай дарозе Горадня — Ліда.

Скідзель
лац. Skidziel
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Герб Скідзелю Сьцяг Скідзелю


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Вышыня: 113 м н. у. м.
Насельніцтва: 10 717 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231761
СААТА: 4220504000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′0″ пн. ш. 24°15′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 24.25° у. д. / 53.58333; 24.25Каардынаты: 53°35′0″ пн. ш. 24°15′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 24.25° у. д. / 53.58333; 24.25
Скідзель на мапе Беларусі ±
Скідзель
Скідзель
Скідзель
Скідзель
Скідзель
Скідзель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Скідзель — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Чацьвярцінскіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Тапонім Скідзель, відаць, мае балцкае (яцьвяскае[3]) паходжаньне і ўтварыўся ад слова «шчыт» з ужываньнем памяншальнага суфіксу «el». У сучаснай летувіскай мове ёсьць словы skydas — шчыт, skydelis — шчыток. Мясцовая этымалёгія ад слова «скідзель» (складчына), на думку географа Вадзіма Жучкевіча, ёсьць сумнеўнай з тае прычыны, што падобных назваў або іх эквівалентаў няма ў іншых рэгіёнах краіны[4].

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Скідзель[5]. Таксама мясцовыя жыхары часам ужываюць назву «Скідаль», якая зьяўляецца беларускай формай польскай назвы Skidel (Скідэль). Гэтая ж назва падаецца ў некаторых слоўніках.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Скідзель як двор вялікіх князеў у складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва датуецца 9 сакавіка 1498 году: «дву пустовщинъ в Городенском повете подле Скидла на имя Покладовъщины а Пашковъщины»[6]. У 1516 годзе паселішча перайло ў заставу старосту гарадзенскаму Юрыю Радзівілу[7].

У 1588 годзе Скідзель стаў адміністрацыйна-гаспадарчым цэнтрам воласьці (3 войтаўствы, 13 сёлаў) у складзе Гарадзенскага староства. Паводле прывілею 1644 году караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы тут дазвалялася праводзіць штогод 2 кірмашы, таргі 2 разы на тыдзень. Скідзель стаў гандлёвым цэнтрам на шляху з Горадні ў Слонім. Пад 1783 годам паселішча ўпамінаецца як мястэчка Гарадзенскай эканоміі, цэнтар ключу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Скідзель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. На 1833 год у Скідзелі было 218 будынкаў, на 1885 год — вінакурня, расейская народная вучэльня (з 1860 году), 2 царквы, 4 крамы, аптэка, гарбарная прамысловасьць. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 482 будынкі (зь іх 77 цагляных), працавала лякарня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Скідзель занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Сябры гуртка Таварыства беларускай школы, 1930—1934 гг.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Скідзель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Скідзель апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам сельскай гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 17 верасьня 1939 году ў часе выправы савецкіх войскаў на Польшчу у мястэчку адбылася антыпольская дывэрсія, якая ў савецкай тэрміналёгіі значылася як «Скідзельскае паўстаньне», і была першапачаткова падрыхтаваная мясцовымі жыдамі і беларусамі, якія ўчынілі напад на пастарункі польскай паліцыі. Бунт удалося здушыць па прыбыцьці аддзелаў Польскай арміі з Горадні.

У 1939 годзе Скідзель увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну (з 1962 году ў Гарадзенскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

30 студзеня 1974 году Скідзель атрымаў статус места. Да распаду СССР (1991 год) у месьце знаходзілася Гарадзенская штаб-кватэра Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 552 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 506, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 41[9]; 1833 год — 1277 чал.; 1878 год — 1525 чал., у тым ліку 1062 жыды[10]; 1885 год — 1531 чал.; 1897 год — 2790 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 3815 чал.; 1973 год — 8,6 тыс. чал.; 1991 год — 11,1 тыс. чал.; 1999 год — 11 460 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 11,3 тыс. чал.[11]; 2004 год — 10,9 тыс. чал.; 2006 год — 10,7 тыс. чал.; 2009 год — 10 869 чал.[12] (перапіс); 2015 год — 10 554 чал.[13]; 2016 год — 10 592 чал.[14]; 2017 год — 10 709 чал.[15]; 2018 год — 10 717 чал.[1]
 
Новы касьцёл

У 1990-я гады ў Скідзелі збудавалі новы касьцёл, у 2005 годзе — царкву.

Адукацыя

рэдагаваць
 
Новая царква

У Скідзелі працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, 5 дашкольных установаў.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Гагарына вуліца Гарадзенская вуліца (частка)
Магільніцкая вуліца (частка)
Інтэрнацыянальная вуліца Татарская вуліца
Леніна вуліца Астрынская вуліца (частка)
Луньненская вуліца (частка)
Чырвонаармейская вуліца Індурская вуліца
Шчагалёва вуліца Катранская вуліца
Бяз назвы Рынак пляц

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Афіцэрская, Палявая, Рынкавая, Фабрычная, Чыгуначная і Школьная вуліцы[16].

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Скідзеля

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее музэй беларускага паэта Міхася Васілька. Спыніцца можна ў мескім гатэлі[17].

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 161.
  3. ^ Скідзель. 500 год у гісторыі. — Гродна, 2008. С. 4.
  4. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 345.
  5. ^ Кадрацьеў Г. (15.04.2014) Як правільна: Скідзель або Скідаль?. Наша НіваПраверана 9 траўня 2015 г.
  6. ^ Скідзель. 500 год у гісторыі. — Гродна, 2008. С. 7.
  7. ^ Князева В. Скідзель // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 320.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  10. ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 670.
  11. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 454.
  12. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 48—49.
  17. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць