Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх (Скідзель)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх
| |
Брама сядзібы Чацьвярцінскіх
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Скідзель |
Каардынаты | 53°35′49.24″ пн. ш. 24°15′35.71″ у. д. / 53.5970111° пн. ш. 24.2599194° у. д.Каардынаты: 53°35′49.24″ пн. ш. 24°15′35.71″ у. д. / 53.5970111° пн. ш. 24.2599194° у. д. |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх |
Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Чацьвярці́нскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Скідзелі. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне места. Твор архітэктуры клясыцызму і рамантызму.
Комплекс складаўся з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў, брамы і парку.
Гісторыя
рэдагавацьСядзіба ў Скідзелі знаходзілася ў валоданьні Чацьвярцінскіх і сфармавалася ў XIX ст. У 1898 годзе збудавалі мураваную ўязную браму[1].
Архітэктура
рэдагавацьПалац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў П-падобны ў пляне будынак.
Захаваліся творы архітэктуры малых формаў: капліца, уязная брама ў выглядзе дзьвюх круглых мураваных вежаў з конусападобнымі дахамі.
Парк
рэдагавацьПарк рэгулярна-пэйзажнага тыпу. Плошча 4,8 га. На тэрыторыі парку 2 каналы. У ніжняй частцы захаваліся рэшткі старых прысадаў зь ліпы, горкага каштану звычайнага, грабовыя шпалеры. Верхняя частка парку мае багаты дэндралягічны склад. Растуць экзоты — хвоя вэймутава, ліпа амэрыканская буйналістая, айва японская, ясень звычайны ніцы ды іншыя.
Галерэя
рэдагаваць-
1916 г.
-
1919 г.
-
1920 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Минск, 1989.