Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў

Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў (табліца Мендзялеева) — клясыфікацыя хімічных элемэнтаў, якая вызначае залежнасьць розных уласьцівасьцяў элемэнтаў ад электрычнага зараду атамнага ядра. У пэрыядычнай сыстэме ўсе хімічныя элемэнты стаяць у парадку павелічэньня іх атамнага нумару. Сыстэма зьяўляецца графічным выразам пэрыядычнага закону, вынайдзенага расейскім хімікам Дзьмітрыем Іванавічам Мендзялеевым у 1869 годзе[1]. Яе першапачатковы варыянт быў распрацаваны Д. І. Мендзялеевым у 18691871 гадох і вызначыў залежнасьць уласьцівасьцяў элемэнтаў ад іх атамнага нумару. Усяго было прапанавана некалькі сотняў варыянтаў малюнку пэрыядычнай сыстэмы (аналітычных крывых, табліц, геамэтрычных постацяў і да т. п.). У сучасным варыянце сыстэмы мае на ўвазе зьвядзеньне элемэнтаў у двухмерную табліцу, у якой кожны слупок (група) вызначае асноўныя фізыка-хімічныя ўласьцівасьці, а радкі ўяўляюць сабой пэрыяды, у вызначанай меры падобныя адзін да аднаго. Існаваньне пэрыядаў тлумачыцца розным запаўненьнем электронных абалёнак у атамах. Пры гэтым пазыцыя хімічнага элемэнта ў асноўнай падргупе вызначаецца колькасьцю валентных электронаў у атаме, а пазыцыя хімічнага элемэнта ў пабочнай падгрупе, апрача таго, яшчэ й электронамі другога звонку энэргетычнага ўзроўню (выключэньне — падгрупа цынка). Колькасьць элемэнтаў у кожным пэрыядзе была растлумачана ў 20 стагодзьдзі квантавай мэханікай.

Пэрыядычная сыстэма элемэнтаў[2]
Група
Пэрыяд
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
1 1
H
2
He
2 3
Li
4
Be
5
B
6
C
7
N
8
O
9
F
10
Ne
3 11
Na
12
Mg
13
Al
14
Si
15
P
16
S
17
Cl
18
Ar
4 19
K
20
Ca
21
Sc
22
Ti
23
V
24
Cr
25
Mn
26
Fe
27
Co
28
Ni
29
Cu
30
Zn
31
Ga
32
Ge
33
As
34
Se
35
Br
36
Kr
5 37
Rb
38
Sr
39
Y
40
Zr
41
Nb
42
Mo
43
Tc
44
Ru
45
Rh
46
Pd
47
Ag
48
Cd
49
In
50
Sn
51
Sb
52
Te
53
I
54
Xe
6 55
Cs
56
Ba
* 72
Hf
73
Ta
74
W
75
Re
76
Os
77
Ir
78
Pt
79
Au
80
Hg
81
Tl
82
Pb
83
Bi
84
Po
85
At
86
Rn
7 87
Fr
88
Ra
** 104
Rf
105
Db
106
Sg
107
Bh
108
Hs
109
Mt
110
Ds
111
Rg
112
Cn
113
Nh
114
Fl
115
Mc
116
Lv
117
Ts
118
Og
Лянтаноіды * 57
La
58
Ce
59
Pr
60
Nd
61
Pm
62
Sm
63
Eu
64
Gd
65
Tb
66
Dy
67
Ho
68
Er
69
Tm
70
Yb
71
Lu
Актыноіды ** 89
Ac
90
Th
91
Pa
92
U
93
Np
94
Pu
95
Am
96
Cm
97
Bk
98
Cf
99
Es
100
Fm
101
Md
102
No
103
Lr

Структура пэрыядычнай сыстэмы вынікае з пасьлядоўнасьці фарміраваньня электронных канфігурацый атамаў пры павелічэньні іх нумара ў табліцы. Стан кожнага электрона ў атаме апісваецца чатырма квантавымі лікамі: галоўным n, арбітальным l, магнітным me і сьпінавым ms. Адпаведна прынцыпа Паўлі, у атаме ня можа быць двух электронаў з аднолькавай камбінацыяй квантавых лікаў[3].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Мендзялееў Дзмітрый Іванавіч // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
  2. ^ Элемэнты, нумары якіх паказаныя шэрым колерам, сынтэзаваныя штучна.
  3. ^ Периодическая система элементов // Химический энциклопедический словарь. — Москва: "Советская энциклопедия", 1983. — С. 432. — ISBN 5-85270-254-6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць