Квантавая мэханіка

разьдзел фізыкі

Ква́нтавая мэха́ніка (хва́левая мэха́ніка) — разьдзел фізыкі, які вывучае законы руху мікрачасьцінкаў з улікам іх хвалявых уласьцівасьцяў.

Сутнасьць квантавай мэханікі

рэдагаваць

Яна апісвае эвалюцыю ў часе фізычных сыстэмаў з дапамогай матэматычнай структуры, якая называецца хвалевай функцыяй, якая інкапсулюе імавернасьць таго, што сыстэма павінна быць знойдзена ў дадзеным стане ў дадзены момант часу. Квантавая мэханіка дазваляе разьлічыць эфэкт ад сыстэмы прыняцьця вымярэньня ўласьцівасьцяў сыстэмы, вызначаючы ўплыў гэтых вымярэньняў на хвалевую функцыю. Гэта прыводзіць да вядомага прынцыпу нявызначанасьці, а таксама да трывалых дэбатаў з нагоды ролі экспэрымэнтатара, увасоблены ў разумовы экспэрымэнт пад назовам «Кот Шродынгера».

Квантавая мэханіка істотна адрозьніваецца ад клясычнай мэханікі ў сваіх прагнозах, калі разглядаюцца зьявы ў атамным і субатамным маштабах, так званай квантавай сфэры. Аднак, многія макраскапічныя ўласьцівасьці сыстэмы можна ў поўнай меры зразумець і растлумачыць з дапамогай квантавай мэханікі. Такія зьявы, як звышправоднасьць ці ўласьцівасьці матэрыялаў, як то паўправаднікі й ядзерныя й хімічныя мэханізмы рэакцыі, якія назіраюцца як макраскапічныя паводзіны, ня могуць быць растлумачаны з дапамогай клясычнай мэханікі.

Гісторыя квантавай мэханікі

рэдагаваць

Тэрмін «квантавая мэханіка» быў прыдуманы Максам Плянкам, і выцякае з таго, што энэргія можа быць заменена на сукупнасьць дыскрэтнай колькасьці, альбо квантамі, якія ёсьць кратнымі пастаяннай Плянка. Перадпасылкамі для зьяўленьня квантавай мэханікі былі некаторыя праблемы, якія не маглі быць вырашаныя сродкамі клясычнай фізыкі. Галоўную праблему спэктру выпрамяненьня абсалютна чорнага цела матэматычна вырашыў Макс Плянк. Ён выказаў гіпотэзу пра выпрамяненьне сьвятла квантамі. Матэматычныя фармулёўкі квантавай мэханікі зьяўляюцца абстрактнымі. Многія з вынікаў, часьцяком выглядаюць нелягічнымі з пункту гледжаньня клясычнай фізыкі, акрамя таго многія зь іх ня маюць мадэлі, якія лёгка можна было бы візуаляваць у клясычнай мэханіцы, напрыклад, асноўным станам у квантава-мэханічнай мадэлі зьяўляецца стан ненулявой энэргіі, які зьяўляецца самым нізкім магчымым энэргетычным станам сыстэмы, у той час калі ў традыцыйнай клясычнай сыстэме стан спакою ёсьць стан з нулявой кінэтычнай энэргіяй.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ландау, Лев Давидович. Теоретическая физика : В 10 т. Т. III : Квантовая механика: Нерелятивистская теория: Учеб. пособие для студ. физических спец. ун-тов.-5-е изд.,стер / Л. Д. Ландау, Е. М. Лифшиц; Под ред. Л. П. Питаевского. — М. : Физматлит, 2001. — 803 с — ISBN 5-9221-0057-2 (Т.III). — ISBN 5-9221-0053-X.
  • Фейнман, Ричард Ф. Фейнмановские лекции по физике = The Feynman Lectures on Physics : пер. с англ. Вып. 8-9 : Квантовая механика / пер. с англ. Г. И. Копылова; под ред. Я. А. Смородинского / Р. Фейнман, Р. Лейтон, М. Сэндс . — Изд. 3-е, испр. — [Москва] : УРСС, [2004]. — 524 с : ил. ; 21 см — На обл. также: Разрушающий стереотипы, оригинальный по изложению полный курс общей физики. — ISBN 5-354-00698-8.
  • Мессиа, Альберт. Квантовая механика : [в 2 т.]. Т. 2 / Альберт Мессиа; пер. фр. П. П. Кулиша под ред. Л. Д. Фаддеева. — Москва : Наука, Главная редакция физико-математической лит., 1979. — 584 с.
  • Давыдов, Александр Сергеевич. Квантовая механика : учеб. пособие для ун-тов / А. С. Давыдов. — Изд. 2-е, испр. и перераб. — Москва : Наука, Главная редакция физико-математической лит., 1973. — 703 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць