Галягены

група хімічных элемэнтаў

Галяге́ны[1][2](ад грэц. ἁλός — «соль» і γένος — «нараджэньне, паходжаньне») — хімічныя элемэнты 17-й групы пэрыядычнай сыстэмы хімічных элемэнтаў.

Апісаньне

рэдагаваць

Рэагуюць амаль з усімі простымі рэчывамі акрамя некаторых немэталаў. Усе галягены сустракаюцца ў прыродзе толькі ў выглядзе злучэньняў. З павялічэньнем парадкавага нумару хімічная актыўнасьць галягенаў памяншаецца.

Да галягенаў адносяцца:

Усе галягены — немэталы й зьяўляюцца моцнымі затляняльнікамі. На зьнешнім энэргетычным узроўні маюць 7 электронаў. Пры ўзаемадзеяньні з мэталамі ўтвараецца соль. Галягены (акрамя фтору) пры ўзаемадзеяньні з больш электраадмоўнымі элемэнтамі могуць праяўляць аднаўленчыя ўласьцівасьці да найвышэйшай ступені затляненьня +7. Солі ўтвораныя ад фтору назваюцца (фтарыды), ад хлёру (хлярыды), ад брому (браміды), ад ёду (ядзіды).