Набэль (па-лацінску: Nobelium) No — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 102; адносіцца да актыноідаў. Часовая назва гэтага элемэнту гучала «unnilbium». Набэль быў бясспрэчна адкрыты ў красавіку 1958 году ў Радыяцыйнай Лябараторыі Лоўрэнса (анг. Lawrence Radiation Laboratory, цяпер завецца Лябараторыя Лоўрэнса ў Бэрклі — Lawrence Berkeley Laboratory, ЗША) Альбэртам Гіорза (Albert Ghiorso), Торбарнам Сыкэландам (Torbørn Sikkeland), Джонам Р. Ўолтанам (John R. Walton) і Гленам Сыбаргам. Яны выкарыстоўвалі новую тэхніку двайных аскелкаў. Для экспэрымэнтаў выкарыстоўваўся лінейны паскаральнік цяжкіх іёнаў HILAC. Экспэрымэнт заключаўся ў бамбоўцы тонкай мішэні зь кюру (95% 244Cm і 4,5% 246Cm) іёнамі 12C. Адбывалася ядзерная рэакцыя 246Cm(12C,4n) з утварэньнем ізатопу 254No. Яшчэ ў 1957 годзе навукоўцы з ЗША, Вялікабрытаніі і Інстытуту фізыкі імя Нобэля (Швэцыя) сьцьвярджалі пра сынтэз на цыклатроне ізатопу 102-га элемэнту з пэрыядам паўраспаду 10 хвілін і энэргіяй альфа-часьціц 8,5 МэВ. Гэты ізатоп атрымліваўся ў выніку бамбоўкі 244Cm ядрамі 13C. Пасьля правядзеньня гэтага экспэрымэнту камісіяй па атамных масах Міжнароднага зьвязу чыстай і фундамэнтальнай хіміі (IUPAC) была прызначаная і зацьверджаная цяперашняя назва. Яна паходзіць ад імя вынаходніка дынаміту Альфрэда Нобэля. Прыняцьцё назвы гэтага элемэнта было зараньнім, бо і расейскія, і амэрыканскія праверачныя экспэрымэнты цалкам абверглі магчымасьць існаваньня ізатопу 102-га элемэнту з пэрыядам паўраспаду 10 хвілін і энэргіі блізкай да 8,5 МэВ. Яшчэ ў 1957 годзе праводзіліся дасьледаваньні па пошуку гэтага элемэнта ў Курчатаўскім інстытуце (Расея). Тады значэньне энэргіі альфа-часьціц атрымалася 8,9 ± 0,4 МэВ, пэрыяд паўраспаду — ад 2 да 40 сэкунд. Гэтыя значэньні атрымаліся занадта няпэўнымі, каб было зарэгістраванае адкрыцьцё. У 1966 годзе ў Бэрклі былі праведзеныя экспэрымэнты па пацьвярджэньні адкрыцьця 102-га элемэнту[1]. Гэтыя экспэрымэнты сьведчылі пра існаваньне ізатопаў 254No з пэрыядам паўраспаду 55 сэкунд, 252No з пэрыядам паўраспаду 2,3 сэкунд і 257No з пэрыядам паўраспаду 25 сэкунд. Адкрыцьцё набэлію пацьвярджалася хімічным вызначэньнем фэрму, які ўтвараўся пры альфа-распадзе набэлію. Традыцыйна адкрывальнікі хімічных элемэнтаў маюць права выбраць назву для яго, але група навукоўцаў з Бэрклі вырашыла ў 1967 годзе пакінуць ранейшую назву «набэлій».
|
Выгляд
|
|
Агульная інфармацыя
|
Назва, сымбаль, атамны нумар
|
Набэль, No, 102
|
Катэгорыя элемэнту
|
Актыноіды
|
Група, пэрыяд, блёк
|
Актыноіды, 7, f
|
Адносная атамная маса
|
[259,1010] г·моль−1
|
Канфігурацыя электронаў
|
[Rn] 5f147s2
|
Электронаў у абалонцы
|
2 8 18 32 32 8 2
|
Фізычныя ўласьцівасьці
|
Фаза
|
Цьвёрдае цела
|
Тэмпэратура плаўленьня
|
1100 K, 827 °C, 1521 °F
|
Уласьцівасьці атама
|
Ступені затляненьня
|
+2, +3
|
Энэргіі іянізацыі
|
1-я: 642 кДж·моль−1
|
Іншыя характарыстыкі
|
Нумар CAS
|
10028-14-5
|
|
Стабільных ізатопаў ня мае, у прыродзе не сустракаецца. Агулам вядома дванаццаць ізатопаў. Найбольшы пэрыяд паўраспаду зь іх мае 259No — 58 хвілін. Ён можа распадацца ў 255Fe праз альфа-распад або ў 259Md праз электронны захоп або можа зазнаваць спантаннае дзяленьне.
- ^ Maly J., Sikkeland T., Silva R., Ghiorso A. Nobelium: Tracer Chemistry of the Divalent and Trivalent Ions // Science. — 1968. — № 160. — С. 1114.
- CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849