Лужныя мэталы
Лу́жныя мэта́лы[1] — хімічныя элемэнты, якія складаюць галоўную падгрупу І групы пэрыядычнай сыстэмы: літ, натар, поташ, рубід, цэз, франц.
Апісаньне
рэдагавацьНа зьнешнім энэргетычным узроўні лужныя мэталы маюць адзін s-электрон. Лужныя мэталы маюць блізкія фізычныя і хімічныя ўласьцівасьці, якія заканамерна зьмяняюцца з узрастаньнем атамнага нумару[2].
У свабодным выглядзе лужныя мэталы — сьветлыя, мяккія, хімічна актыўныя мэталы. Хімічная актыўнасьць расьце з узрастаньнем атамнага нумару. Валентнасьць: 1. Ступень затляненьня ў злучэньнях: +1. Большасьць соляў лужных мэталаў добра рашчыняюцца ў вадзе. Гідраксыды лужных мэталаў зьяўляюцца лугамі.
Атамны
нумар |
Назва | Электронная | r
г/см³ |
t°пл.
°C |
t°кіп.
°C |
Атамны
радыюс, нм |
Ступень
затляненьня |
3 | Літ Li | [He] 2s1 | 0,531 | 180,5 | 1347 | 0,157 | +1 |
11 | Натар Na | [Ne]3s1 | 0,97 | 97,9 | 882,9 | 0,191 | +1 |
19 | Поташ K | [Ar] 4s1 | 0,859 | 63,65 | 774 | 0,236 | +1 |
27 | Рубід Rb | [Kr] 5s1 | 1.53 | 38,4 | 688 | 0,253 | +1 |
55 | Цэз Cs | [Xe] 6s1 | 1,88 | 28.4 | 678 | 0,274 | +1 |
87 | Франц Fr | [Rn] 7s1 | |||||
+1 |
Хімічныя ўласьцівасьці[3]
рэдагаваць1. Даволі актыўна ўзаемадзейнічаюць з вадою:
2Na + 2H2O = 2NaOH + H2
2Li + 2H2O = 2LiOH + H2
2. Рэагуюць з кісьлямі:
2Na + 2HCl = 2NaCl + H2
3. Рэагуюць з тленам:
На паветры лужныя мэталы хутка затляняюцца. Таму іх захоўваюць у арганічных рашчыньніках.
4. У рэакцыях зь іншымі немэталамі атрымліваюцца бінарныя злучэньні:
2Li + Cl2 = 2LiCl(галагеніды)
2Na + S = Na2S(сульфіды)
2Na + H2 = 2NaH(гідрыды)
6Li + N2 = 2Li3N(нітрыды)
2Li + 2C = 2Li2C2(карбіды)
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛужныя мэталы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |