Фінляндзкі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Фінляндзкі, адзін зь пяці дзейных чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбургу. Разьмешчаны на плошчы Леніна, 5.

Выгляд вакзалу

Першы будынак вакзалу пабудаваны ў 1870 годзе (архітэктар Пётар Купінскі) для чыгункі, якая зьвязала сталіцу зь Вялікім княствам Фінляндзкім. Дарога была пракладзеная ў 18621870 гадах да станцыі Рыхімякі, якая знаходзілася на пабудаванай у 18581862 гадах першай у Фінляндыі чыгункі паміж гарадамі Тавастгус (Хямээнліна) і портам Гельсынгфорс (Хэльсынкі). У 1950-х была праведзеная комплексная рэканструкцыя вакзалу.

Зь Фінляндзкага вакзалу цяпер адпраўляюцца прыгарадныя цягнікі ў паўночна-заходнім і паўночна-ўсходнім кірунках, а таксама цягнікі далёкага рушаньня «Рэпін» і «Сыбэліюс» зносінамі Санкт-ПецярбургХэльсынкі. У левым крыле вакзалу — наземны вэстыбюль станцыі мэтро «Плошча Леніна».

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Фінляндзкі вакзалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў