Сабор Уваскрашэньня Хрыстова (Санкт-Пецярбург)
храм | |
Сабор Уваскрашэньня Хрыстова
| |
Краіна | Расея |
Горад | Санкт-Пецярбург |
Адрас | набярэжная канала Грыбаедава, 2 |
Каардынаты | 59°56′24.58″ пн. ш. 30°19′42.95″ у. д. / 59.9401611° пн. ш. 30.3285972° у. д.Каардынаты: 59°56′24.58″ пн. ш. 30°19′42.95″ у. д. / 59.9401611° пн. ш. 30.3285972° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Санкт-Пецярбурская і Ладаская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Альфрэд Парланд і архімандрыт Ігнаці (Малышаў) |
Дата заснаваньня | 1907 |
Будаваньне | 1883—1907 гады |
Статус | аб’ект культурнай спадчыны Расеі федэральнага значэньня[d] |
Сайт | cathedral.ru/spasa_na_kr… |
Сабор Уваскрашэньня Хрыстова | |
Сабор Уваскрашэньня Хрыстова на Вікісховішчы |
Сабо́р Уваскрашэ́ньня Хрысто́ва на Крыві́, ці Храм Спа́са на Крыві́ ў Санкт-Пецярбургу — праваслаўны мэмарыяльны аднапрастольны храм у імя Ўваскрашэньня Хрыстова; збудаваны ў памяць пра тое, што на гэтым месцы 1 сакавіка 1881 году ў выніку замаху быў сьмяротна паранены імпэратар Аляксандар II (выраз на крыві паказвае на кроў цара). Храм быў збудаваны як помнік цару-мучаніку на сродкі, сабраныя па ўсёй Расейскай імпэрыі[1].
Месьціцца ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбургу на беразе канала Грыбаедава побач зь Міхайлаўскім садам і Канюшаннай плошчай. Вышыня дзевяціглавага храму 81 м, умяшчальнасьць да 1600 чалавек. Зьяўляецца музэем і помнікам расейскае архітэктуры.
Храм быў узьведзены подле загаду імпэратара Аляксандра III у 1883—1907 гадох подле сумеснага праекту архітэктара Альфрэда Парланда і архімандрыта Ігнація (Малышава), які пазьней ад будаўніцтва адышоў. Праект выкананы ў «расейскім стылі», у некаторай ступені нагадвае маскоўскі сабор Васіля Блажэннага. Будаўніцтва доўжылася 24 гады. 19 жніўня 1907 году сабор быў асьвячоны.
На фасадзе храму зьмешчаная мазаіка гербаў гарадоў і губэрняў, сярод якіх герб Пагоня, які выступаў у якасьці гербу беларускіх губэрняў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Путеводитель по С.-Петербургу. — Репринт. воспроизведение изд. 1903 года. — Икар, 1991. — С. 212.
- ^ Экскурсія па беларускім Пецярбургу (фотарэпартаж). gazetaby.com. Праверана 27 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 27 жніўня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСабор Уваскрашэньня Хрыстова (Санкт-Пецярбург) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў