Швэдзкая царква Сьвятой Катарыны

Царква (кірха)
Царква Сьвятой Катарыны
Sankta Katarina kyrka
Швэдзкая царква Сьвятой Катарыны ў Санкт-Пецярбургу
Швэдзкая царква Сьвятой Катарыны ў Санкт-Пецярбургу
Краіна Расея
Горад Санкт-Пецярбург
Каардынаты 59°56′18″ пн. ш. 30°19′32″ у. д. / 59.93833° пн. ш. 30.32556° у. д. / 59.93833; 30.32556Каардынаты: 59°56′18″ пн. ш. 30°19′32″ у. д. / 59.93833° пн. ш. 30.32556° у. д. / 59.93833; 30.32556
Канфэсія лютэранства
Эпархія Зьвяз Эвангелічна-Лютэранскіх Цэркваў Расеі 
Тып будынка кірха
Архітэктурны стыль нэараманскі
Аўтар праекту Карл Андэрсан
Першае згадваньне 1632
Дата заснаваньня 1767
Будаваньне 18631865 гады
Статус аб’ект культурнай спадчыны Расеі федэральнага значэньня[d][1]
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт
Царква Сьвятой Катарыны на мапе Расеі
Царква Сьвятой Катарыны
Царква Сьвятой Катарыны
Царква Сьвятой Катарыны
Царква Сьвятой Катарыны на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Катарыны (па-швэдзку: Sankta Katarina kyrka, па-расейску: Церковь Святой Екатерины) — швэдзкамоўны лютэранскі прыход у Санкт-Пецярбургу, Расея. Заснаваны ў 1632 годзе ў горадзе Нюэне, на месцы якога па захопе гэтых мясьцінаў расейцамі быў заснаваны Санкт-Пецярбург. Такім чынам, гэта найстарэйшы прыход гораду на Няве.

Сучасны будынак царквы, будаўніцтва якога было завершана ў 1865 годзе, быў спраектаваны архітэктарам Карлам Андэрсанам. Колькасьць прыхажанаў дасягала ў XIX стагодзьдзі 7 000 чалавек, сярод якіх былі сем’і Нобэль і Лідваль, ювелір Карл Фабэржэ. Тут шлюбаваўся Густаў Манэргэйм. Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 году царква і ейныя пастары падпалі пад перасьлед. У 1934 у будынку царквы разьмесьцілася спартовая школа. У 2005 годзе царква была вернута швэдзкай грамадзе Санкт-Пецярбургу.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ а б Постановление Правительства РФ № 527 от 10.07.2001