Дзяржаўны Літаратурна-мэмарыяльны музэй Ф. М. Дастаеўскага (Санкт-Пецярбург)
Дзяржаўны Літаратурна-мэмарыяльны музэй Ф. М. Дастаеўскага, Санкт-Пецярбург, Адрас: Кавальскі завулак, 5 / 2 — адзін з шасьці расейскіх музэяў пісьменьніка.
Дзяржаўны Літаратурна-мэмарыяльны музэй Ф. М. Дастаеўскага | |
Створаны | 1971 |
---|---|
Адкрыты | 1971 |
md.spb.ru/museum/ |
Ідэю стварэньня музэю выношвала ўдава пісьменьніка Ганна Рыгораўна Дастаеўская. У 1917 годзе яна пакінула Санкт-Пецярбург і праз год памерла ў поўнай адзіноце ўдалечыні ад дзяцей і ўнукаў. Усе прадметы, якія знаходзіліся ў доме, дзе жыў Дастаеўскі, былі здадзены ёю пры ад’ездзе зь Пецярбургу на адзін са складоў на захоўваньне і пасьля зьніклі, а матэрыялы архіва, за некаторымі выключэньнямі, трапілі ў дзяржаўныя архівы.
У 1960-я з ініцыятывай адкрыцьця і праектам музэю ў Кавальскім завулку, у доме, дзе пісьменьнік правёў апошнія гады жыцьця, выступіў архітэктар-мастак Георгі Уладзімеравіч Піёнтэк. У гэтым доме Ф. М. Дастаеўскі пасяліўся зь сям’ёй у кастрычніку 1878 году і пражыў да дня сваёй сьмерці — 28 студзеня (9 лютага) 1881 году. Музэй быў адкрыты да 150-годзьдзя з дня нараджэньня пісьменніка ў 1971 годзе. Вялікі ўклад у стварэньне музэю зрабіў унук пісьменьніка Андрэй Фёдаравіч Дастаеўскі (1908—1968), які сабраў калекцыю, прысьвечаную памяці яго дзеда, — пасьля яна стала асновай музэю. Сямейныя рэліквіі перадала і ўнучатая пляменьніца Дастаеўскага Марыя Ўладзімераўна Савасьцьянава.
Музэй займае два паверхі. На другім паверсе знаходзяцца кватэра пісьменьніка і асноўная экспазыцыя. Кватэра пісьменьніка — кутняя, як практычна ўсе яго 20 пецярбурскіх кватэраў. Інтэр’еры пакояў адноўлены па ўспамінах сучасьнікаў і архіўных матэрыялах. Прадстаўлены сапраўдныя рэчы зь сям’і пісьменьніка і кнігі, падораныя музэю яго нашчадкамі. Экспазыцыя распавядае пра жыцьцё і творчасьць Дастаеўскага.
Ёсьць кніжная шафа, у якой прадстаўленыя пераклады твораў пісьменьніка на іншыя мовы (у тым ліку, на беларускую, кніга падорана ў ліпені 2005 году).
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (13 лістапада 2024).
|