Кадэцкі корпус — сярэдняя вайскова-навучальная ўстанова. У Рэчы Паспалітай прызначаліся для падрыхтоўкі дзяцей шляхты (часам мяшчан) да ваеннай службы. Першым у ВКЛ стаў заснаваны ў 1747 г. Нясьвіскі кадэцкі корпус. Кадэцкі корпус заснаваў таксама ў г. Белая (пазьней пераведзены ў Слуцак) Г. Ф. Радзівіл для падрыхтоўкі афіцэраў у сваё надворнае войска. У 1765 г. адчынена ўрадавая Рыцарская школа ў Варшаве.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кадэцкі корпус // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кадэцкі корпуссховішча мультымэдыйных матэрыялаў