Дзьмітры Мядзьведзеў

расейскі палітык

Дзьмі́тры Анато́льевіч Мядзьве́дзеў (па-расейску: Дмитрий Анатольевич Медведев; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Ленінград, СССР) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі ад 2008 да 2012 году.

Дзьмітры Мядзьведзеў
па-расейску: Дмитрий Анатольевич Медведев
11-ы Прэм’ер-міністар РФ
8 траўня 2012 — 15 студзеня 2020
Папярэднік: Уладзімер Пуцін
3-і прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі
7 траўня 2008 — 7 траўня 2012
Прэм’ер-міністар: Віктар Зубкоў, Уладзімер Пуцін
Папярэднік: Уладзімер Пуцін
Наступнік: Уладзімер Пуцін
Першы намесьнік старшыні Ўраду РФ
14 лістапада 2005 — 7 траўня 2008
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 верасьня 1965(1965-09-14)[1][2][3][…] (59 гадоў)

Сьцяг СССР Ленінград, СССР
Партыя: «Адзіная Расея» (ад 2012)
Сужэнец: Сьвятлана Ліньнік
Дзеці: Ilya Medvedev[d]
Бацька: Anatoly Medvedev[d]
Маці: Yulia Medvedeva[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

З 14 лістапада 2005 году першы намесьнік старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі, куратар нацыянальных праектаў. Старшыня рады дырэктараў ААТ «Газпрам» (з чэрвеня 2000 году).

10 сьнежня 2007 году было абвешчана аб тым, што ягоная кандыдатура на прэзыдэнцкія выбары 2008 году прапанаваная партыямі «Адзіная Расея», «Справядлівая Расея», «Грамадзянская сіла», Аграрнай партыяй Расеі і падтрыманая прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным[5].

2 сакавіка 2008 году Дзьмітры Мядзьведзеў перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі з вынікам 70,28% галасоў.

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй уступ Мядзьведзева на пасаду прэзыдэнта РФ адбыўся праз 2 месяцы пасьля афіцыйнага падвядзеньня вынікаў выбараў 2008 году і праз 4 гады пасьля афіцыйнага ўступа на пасаду Ўладзімера Пуціна ў 2004 годзе, 7 траўня 2008 году[6]. 8 траўня 2012 году прызначаны прэм’ер-міністрам РФ.

15 студзеня 2020 году падаў у адстаўку разам з урадам. Уладзімер Пуцін заявіў пра намер увесьці пасаду намесьніка старшыні Рады бясьпекі РФ і прапанаваць гэтую пасаду Мядзьведзеву[7].

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі