Нява
Нява́ (па-расейску: Нева́) — рака ў Расеі, якая працякае па тэрыторыі Ленінградзкае вобласьці ды Санкт-Пецярбургу й злучае Ладаскае возера зь Неўскае губой Фінскае затокі Балтыйскага мора. Даўжыня ракі — 74 км, плошча ўласнага басэйну — 5 тыс. км². Нява — гэта адзіная рака, якая выцякае з Ладаскага возера. Па берагах Нявы разьмешчаныя чатыры месты: Шлісэльбург, Кіраўск, Атраднае, Санкт-Пецярбург — ды колькі дзясяткаў іншых паселішчаў. Рака суднаходная на ўсім працягу, зьяўляецца часткаю Волга-Балтыйскага воднага шляху ды Беламорска-Балтыйскага каналу.
Нява | |
Выгляд ракі Нявы з Палацавага масту | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | бухта Петракрэпасьць ля Ладаскага возера |
Вышыня вытоку | 4,29 м |
Вусьце | Неўская губа Фінскае затокі |
Вышыня вусьця | 0,03 м |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Ленінградзкая вобласьць і Санкт-Пецярбург |
Даўжыня | 74 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2500 м³/с |
Плошча басэйну | 281 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,058 |
Паходжаньне назвы
рэдагаваць- ад фінскага слова «нева» (па-фінску: Nevajoki, Nevajärvi, ад па-фінску: neva — балота);
- ад швэдзкага слова «ню» (па-швэдзку: ny — новы). Шырока распаўсюджанае слова ва ўсіх індаэўрапейскіх мовах.
Існуе яшчэ колькі малаімаверных вэрсіяў паходжаньня назвы ракі. У старажытнарускае традыцыі назва Нява да ракі ўпершыню падаецца ў «Аповесьці пра жыцьцё Аляксандра Неўскага» (XIII ст). Да гэтага назва ў старажытнарускай мове «Нево» ўжывалася ў дачыненьні да Ладаскага возера.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьНява — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў